Читать «Гары Потэр і Вязень Азкабана» онлайн - страница 112

Джаан Роўлінг

Гары разумеў, што Герміёна жадала зрабіць, як лепей, аднак гэта не бракавала хлопцу злавацца на яе. Колькі кароткіх гадзін ён быў уладаром лепшай мятлы ў свеце, а цяпер з-за герміёнінага ўмяшальства, хлопчык ня ведаў, ці пабачыць Вогненую Стралу колісь яшчэ. Ён быў упэўнены, што з мятлою ўсё было добра, але баяўся, што анты-сурочныя тэсты могуць пашкодзіць Страле.

Рон таксама злаваўся на Герміёну. Ён быў ўпэўнены, што разборка зусім новай мятлы, нішто іншае, як злаўмысная шкода. Герміёна, якая па ранейшаму была пераканана, што зрабіла правільна, пачала пазбягаць грыфіндорскай гасцёўні. Гары з Ронам былі ўпэўнены, што яна сядзіць ў бібліятэцы, але нават не збіраліся ўгаворваць яе вярнуцца. І яны былі вельмі рады таму, што пасля новага году ў школу пачалі вяртацца людзі і ў гасцёўне зноўку стала шумна.

Вуд знайшоў Гары ў ноч перад пачаткам сэместра.

— Як адсвяткаваў Божае нараджэнне? — спытаўся ён і не дачакаўшыся адказу прысеў і зцішыўшы голас прамовіў. — Слухай, я тут паразважаў падчас вакацыяў, Гары. Пасля апошняга матчу... Калі дэментары аб’явяцца зноў... разумееш аб чым я... мы не можам дазволіць, каб ты... ну...

Вуд супыніўся, паязліва гледзячы на хлопца.

— З гэтым усё добра, — хутка адказаў Гары. — Прафесар Люпін паабяцаў навучыць мяне замове, якой можна адагнаць дэментараў. На гэтым тыдні мы з прафесарам пачнем вывучаць яе, ён паабяцаў, што мы пачнем пасля калядных вакацыяў.

— Уфф, — прамовіў Олівер, імгненна супакоіўшыся. — Ну, калі так... я сапраўды не хачу страціць такога Паляўнічага, як ты Гары. А ці ты ўжо замовіў сабе новую мятлу?

— Ані, — адказаў хлопчык.

— Што! Табе трэба паспяшацца...  Ты ж сам разумееш, што не зможаш змагацца супраць Рэйвенкло на Метэоры!

— Яму падаравалі на Каляды Вогненную Стралу! — паведаміў Рон.

— Вогненную Стралу? Не! Сур’ёзна? Сапраўдную... Вогненную Стралу?

— Няма з чаго радавацца, Олівер, — змрочна прамовіў Гары, — яе ў мяне ўжо няма. Стралу канфіскавалі. — і ён распавёў Вуду аб тым, што зараз Вогненную Стралу правяраюць на адсутнасць сурогаў.

— Сурогі? Хто мог сурочыць яе?

— Сірыюс Блэк, — маркотна адказаў Гары. — Мяркуюць, што зараз ён палюе на мяне. Прафесарка МакГонагал лічыць, што ён мог сурочыць мятлу.

— Але ж Блэк не ў стане набыць Вогненную Стралу, — усхавяланы навіною, аб тым, што за яго Паляўнічым віжуе знакаміты злачынца. — Ён жа ўва ўцёках! Яго шукае ўся краіна! Ня мог жа ён вось так вось зайсці ў Найякаснейшыя Прылады для Квідытча і набыць яе?

— Ведаю, — адказаў Гары. — Але прафесарка МакГонагал ўсё-ткі жадае разабраць яе...

Вуд збляднеў.

— Я паразмаўляю ў ёй, Гары, — паабяцаў ён. — Я пераканаю яе... Страла... сапраўдная Вогненная Страла ў нашай камандзе... калі яна жадае перамогі Грыфіндору, так як мы... Я дакладна пераканаю яе... Вогненная Стала...

***

Наступным днём пачаліся заняткі. Апошняе, чаго хацелася вучням халоднай студзеньскай ранніцай, гэта правесці дзве гадзіны на вуліцы, але да іх задавальнення, Хагрыд развёў вялізнае вогнішча поўнае саламандраў і яны ўвесь урок правялі за зборам сухой лістоты для падтрымання полымя па якому сюды-туда бегалі гэтыя вагнелюбівыя яшчаркі. Але першы занятак па Вяшчунству быў зусім не такім задавальняльным. Прафесарка Трэлані пачала вучыць іх хірамантыі і не губляючы шмат часу паведаміла, што ў Гары самая закароткая лінія жыцця з тых, што яна колісь бачыла.