Читать «Гары Потэр і Вязень Азкабана» онлайн - страница 111

Джаан Роўлінг

— З Нараджэннем... ік... Хрыстовым! Пароль!

— Злыдзень злы, — адказаў Рон.

— Што вы сказалі, сэр?! — заравеў рыцар, калі партрэт ад’ехаў угору.

Гары рушыў да спальні, узяў адтуль Вогненную Стралу і Набор дзеля абслугоўвання мятлы, які Герміёна падаравала яму на дзень народзінаў і спусціўся ў гасцёўню. Ён паспрабаваў знайсці штось, што патрабавала догляду, але ў мятлы не было аніводнага пагнутага прутка, а тронак ззяў так, што было бессэнсоўным яго паліраванне. Яны з Ронам папросту сядзелі і захоплена аглядалі Стралу з усіх бакоў. Раптам партрэт зноўку ад’ехаў угору і на ганку аб’явіліся Герміёна і суправаджаючая яе прафесарка МакГонагал.

Не гледзячы на тое, што прафесарка была Галавою Грыфіндорскага Дому, за ўвесь час свайго перабывання ў Хогвартсе, Гары бачыў яе ў гасцёўне толькі адзін раз, калі яна рабіла вельмі сур’ёзную аб’яву. Хлопцы вытарапіліся на яе, працягваючы трымаць мятлу ў руках. Герміёна абыйшла іх колам, села і ўзяўшы ў рукі бліжэйшую ж кнігу, схавала за ёй твар.

— Гэта яна і ёсць? — прыжмурыўшы свае маленькія вочы спыталася МакГонагал, яна падыйшла да каміна і паглядзела на мятлу. — Міс Грэйнджэр паведаміла мне, што вы атрымалі яе ў падарунак, Потэр.

Гары і Рон зірнулі на Герміёну, але толькі ўбачылі яе зчырванелы лоб ўзвышаючыйся панад трымаемай дагары нагамі кнігай.

— Ці можна? — спыталася прафесарка і не дачакаўшыся адказу працягнула руку за Стралой. Яна старанна аглядзела яе з тронка да пруткоў хваста. — Хмм. І не было аніякай паштоўкі, Потэр? Картка? Можа ліст?

— Ані, — разгублена адказаў Гары.

— Зразумела... — адказала прафесарка МакГонагал. — Ну, баюся мне прыйдзецца забраць яе ў вас, Потэр.

— Я-як? — спытаўся Гары падымаючыся на ногі. — Навошта?

— Яе неабходна праверыць на сурокі, — адказала прафесарка МакГонагал. — Я канечне не эксперт у гэтым, але, адважуся вас запэўніць,  мадам Хуч і прафесар Флітвік здолеюць зняць іх...

— Зняць? — перапытаў Рон прафесарку, бы тая сшалела.

— Гэта зойме ўсяго ткі колькі тыдняў, — прамовіла прафесарка. — Мы павінны быць ўпэўнены, што на ёй няма праклёну.

— На ёй няма аніякага праклёну! — усклікнуў Гары дрыготкім голасам. — Калі шчыра казаць...

— Вы не можаце ведаць гэтага, Потэр, — мягка адказала МакГонагал, — ува ўсялякім выпадку, пакуль не сядзіце на яе і не паспрабуеце ўзляцець, але баюся, што пакуль аб гэтым не можа быць і гаворкі. Я буду трымаць вас у справе.

Прафесарка развярнулася на абцасах і праз адтуліну сыйшла вонкі несучы Вогненную Стралу ў руках. Гары стаяў і разгублена глядзеў ёй ў след працягваючы трымаць ў руках скрынку высокаякаснай паліролі. Рон развярнуў галаву ў бок Герміёны.

— Ты дзеля гэтага засталася гаманіць з МакГонагал?

Дзяўчынка адкінула кнігу ў бок. Яе тварык ўсё яшчэ быў зчырванелым, але яна паднялася і абуральна паглядзела ў твар Рону.

— Так, бо я вырашыла... і прафесарка МакГонагал пагадзілася са мной... што хутчэй за ўсё адзіны чалавек, які мог зрабіць Гары падобный падарунак — Сірыюс Блэк!

— РАЗДЗЕЛ XII —

Патронус