Читать «Гары Потэр і Вязень Азкабана» онлайн - страница 110

Джаан Роўлінг

— Мы рызыкнем, Сібіла! — нецярпліва прамовіла прафесарка МакГонагал. — Сядай, ці індык будзе зусім халодным.

Прафесарка Трэлані пахісталася, затым моцна заплюшчыўшы вочы і рот, быццам чакала што са стала выбухне маланка, села на пустое крэсла. Прафесарка МакГонагал ткнула вялізную лыжку ў бліжэйшую міску.

— Ці не жадаеш рубца, Сібіла?

Прафесарка Трэлані праігнаравала яе словы. Яна раскрыла вочы, зноўку азірнулася і спыталася:

— Але ж дзе наш даражэнькі прафесар Люпін?

— Баюся небарака зноў захварэў, — прамовіў Дамблдор, паказваючы іншым, каб абслугоўвалі сябе. — Вельмі шкада, што гэта адбылося на Каляды.

— Але ж ты павінна была гэта ведаць, Сібіла? — падняўшы брыві сказала МакГонагал.

Трэлані адаравала прафесарку МакГонагал надта халодным позіркам.

— Зразумела ж я ведаю, Мінерва, — ціха адказала яна. — Але не хвалюся гэтым. Я ўвогуле часцей паводжу сябе так, быццам ня маю Трэццяга Вока, каб не нерваваць людзей.

— Гэта шмат што тлумачыць, — з’едліва адказала МакГонагал.

Голас прафесаркі Трэлані раптоўна стаў меньш цмяным.

— Калі жадаеш ведаць, Мінерва, я бачыла, што бедны прафесар Люпін ня будзе з намі доўга. І здаецца ён сам гэта ведае. Ён імгненна збег, калі я прапанавала зірнуць па яго лёс ў магічны крышталь...

— Уяўляю сабе, — суха прамовіла МакГонагал.

— Сумняваюся, — прамовіў прафесар Дамблдор, вясёлым, але значна больш громкім голасам, каб супыніць спрэчку паміж дзвюма прафесаркамі. — што прафесару Люпіну штось моцна пагражае. Северус, ты ж зрабіў яму шчэ зелля?

— Так, прафесар, — адказаў Снэйп.

— Вось і добра, — сказаў Дамблдор, — гэта падыме яго на ногі ў імгненне вока... Дэрэк, ці каштаваў ты якусь з гэтых сардэлек? Яны даволі смачныя.

Хлопчык-першагодка густа пакрыўся барвянымі плямамі гледзячы на дырэктара, потым дрыготкімі рукамі ўзяў адну сардэльку з місы.

Прафесарка Трэлані паводзіла сябе амаль нармалёва на працягу астатніх дзвюх гадзінаў каляднага абеду. З перапоўненымі ўшчэнт жыватамі і апранутыя ў капелюшы з’явіўшыеся з выбухаючых печывак, Гары з Ронам першыя падняліся з-за стала і тут прафесарка раптоўна залямантавала.

— А мае ж вы даражэнькія! Хто з вас падняўся з-за стала першым? Хто?

— Не звярнулі ўвагі, — адказаў Рон знервавана глянуўшы на Гары.

— Гэта ня мае асаблівага сэнсу, — халодна прамовіла прафесарка МакГонагал. — Калі толькі за дзвярмі іх не чакае вар’ят з сякераю, каб забіць Вестыбюле першага хто падняўся.

Засмяяўся нават Рон. Прафесарка ж Трэлані выглядала вельмі абражанай.

— Хадзем! — паклікаў Герміёну Гары.

— Не, — прамармытала дзяўчынка, — мне шчэ трэба аб сім-тым пагаманіць з прафесаркай МакГонагал.

— Пэўна вырашыла высветліць, ці можа яна ўзяць яшчэ заняткаў, — пазіхаючы прамовіў Рон, калі разам з Гары выходзіў у вестыбюль, дзе зразумела ж не было аніякага вар’ята.

Дабраўшыся да партрэта закрываючага ўваход у вежу, яны ўбачылі, што сэр Кэдаган святкаваў Божае нараджэнне ў кампаніі двух манахаў, некалі быўшых дырэктарамі Хогвартсу і сваёй лашадкай. Ён адштурхнуў забрала свайго шалому і піў мядок са збану.