Читать «Гары Потэр і Вязень Азкабана» онлайн - страница 109

Джаан Роўлінг

Гэтай раніцай калядны дух слаба адчуваўся ў Грыфіндорскай вежы. Герміёна закрыла Крукшанса ў дзявочай спальне, але надта была раззлавана на Рона за тое, што той паспрабаваў стукнуць яе ўлюбёнца. Рон працягваў кіпець з-за новай спробы Крукшанса з’есці яго пацука. Гары адмовіўся ад спробы памірыць іх і зараз займаўся вывучэннем Вогненнай Стралы, якую выцягнуў у гасцёўню. Герміёну гэта здавалася моцна раздражняла, але яна не казала аніслова і толькі змрочна пазірала на мятлу, быццам тая таксама пагражала яе кату.

Яны спусціліся на абед у Вялікую Залу. Усе сталы ў ёй былі прыціснуты да сценаў і толькі адзін стаяў пасярэдзіне. За ім сядзелі прафесары Дамблдор, МакГонагал, Снэйп, Спроўт і Флітвік, да якіх далучыўся нават наглядчык Філч, апрануты замест звычайнай карычневай курткі ў вельмі стары і моцна зацвілы фрак. Акрамя грыфіндорцаў за сталом месціліся толькі тры вучні, два надзвычайна знерваваных першагодкі і слізэрынец з панурым тварам, што вучыўся ў Хогвартсе пяты год.

— З Божым нараджэннем! — усклікнуў Дамблдор, калі Гары, Рон і Герміёна наблізіліся да сталу. — Я палічыў што нас надта замала, і будзе дуротай выкарыстоўваць больш за адзін стол... сядайце, сядайце!

Грыфіндорцы селі побач адзін да аднаго ў самым куточку стала.

— Печыва! — з энтузіязмам прамовіў Дамблдор, працягваючы талерку Снэйпу. Той неахвотна узяў адно. У той жа момант печыва з трэскам разляцелася і ператварылася на вядзмарскі капялюш з пудзілам карчака на верхавіне.

Гары адразу прыпомніў богарта і злавіў позірк Рона. Яны абодва ўсміхнуліся. Снэйп скрывіў рота і штурхнуў капялюш прафесару Дамблдору, які імгненна надзеў яго замест свайго.

— Сквапна есці! — прамовіў дырэктар, ззяючым поглядам абводзячы прысутных.

Толькі Гары паклаў сабе ў талерку смажанай бульбы, як дзверы ў Вялікую Залу расчыніліся. Гэта была прафесарка Трэлані. Яна плаўна бы мела колы, рушыла да сталу. У гонар свята яна апранула зялёную сукенку з бліскаўкамі, што зрабіла яе яшчэ больш падобнай да бліскучую, не натуральных памераў страказу.

— Сібіла, вось гэта прыемны сурпрыз! — падымаючыся прамовіў Дамблдор.

— Я глядзела ў магічны крышталь, дырэктар, — прамовіла Трэлані сваім звычайным містычна далёкім голасам, — і да свайго здзіўлення ўбачыла, што буду абедаць не ў самоце, таму паспяшалася далучыцца да вас. Хто я такая, каб спрачацца з загадамі лёсу? Таму я пакінула сваю вежу і прашу прабачэння за некаторае спазненне...

— Вядома, вядома, — прамовіў Дамблдор, падміргіваючы. — Дазвольце запрапанаваць вам крэсла...

І сапраўды, дастаўшы сваю палачку, ён папросту ў паветры намаляваў крэсла. Палачка некаторы час круцілася ў паветры, перш чым з глухім стукам упасці паміж прафесарамі Снэйпам і МакГонагал. Трэлані аднак не спяшалася садзіцца, яе вялізныя вочы азірнулі стол і тут яна нечакана выдала нешта накшталт ціхага віска.

— Я не сяду сюды, дырэктар! Тады за сталом нас будзе трынаццаць! Гэта вельмі не паспяхова! Калі за сталом сядзяць трынаццаць чалавек, той хто першы падымецца, першым жа і памрэць!