Читать «Гары Потэр і Вязень Азкабана» онлайн - страница 108

Джаан Роўлінг

— Аёечку, Гары! Хто ж табе гэта падараваў?

— Не ведаю, — адказаў той, — у пакунку не было карткі.

Да яго вялікага здзіўлення Герміёна не была ўзбуджана ці заінтрыгавана гэтай навіной. Наадварот яна зблажэла і закусіла губу.

— Што з табой? — спытаўся Рон.

— Ня ведаю, — павольна адказала дзяўчынка, — але ўсё гэта вельмі дзіўна, ці не так? То бок, гэта ж наколькі мне вядома самая новая мятла?

Рон раздражнённа ўздыхнуў.

— Так, гэта самая лепшая мятла, Герміёна, — адказаў ён.

— І яна павінна каштаваць сапраўды задорага...

— Напэўна значна больш, чым ўсі слізэрынскія мётла разам, — шчасліва прамовіў Рон.

— Так... і нехта даслаў настолькі дарагі падаругак Гары і нават не назваўся? — працягвала яна.

— А каго гэта хвалюе? — нецярпліва прамовіў Рон. — Гары, ты ж даш мне на ёй пакатацца?

— Мяркую, пакуль на гэтай мятлой не трэба лятаць, — пранізліва сказала Герміёна.

Гары і Рон зірнулі на яе.

— А што Гары з ёй рабіць? Падлогу падмятаць? — спытаў Рон.

Але перш чым дзяўчынка паспела адказаць, Крукшанс саскочыў з ложку Шымаса і кінуўся Рону на грудзі.

— ЗАРАЗ... ЖА... ЗАБЯРЫ... ЯГО... АДСЮЛЬ! — заравеў Рон, якому Крукшанс разарваў піжаму сваімі кіпцюрамі, а Скаберс выскачыў з кішэні і паспрабаваў уцячы праз ронава плячо. Рон схапіў пацука за хвост і паспрабаваў стукнуць Крукшанса, але няўдала. Хлопчык трапіў нагою ў валізу, што стаяла ля гарынага ложку і пачаў скакаць на адной назе лямантуючы ад болю.

Каціная поўсць раптам ўздыбілася. Пакой напоўніўся пранізлівым бляшаным свістам. Кішэнны брыдаскоп выскочыў са старой шкарпэткі дзядзькі Вернана і пачаў шалёна круціцца і яскрава свяціцца.

— Я зусім забыўся аб іх! — прамовіў Гары і нахіліўся, каб падабраць брыдаскоп з падлогі. — Я не карыстаюся гэтымі шкарпэткамі, калі ёсць магчымасць...

Брыдаскоп працягваў круціцца на яго далоні, Крукшанс шыпеў і фыркаў на прыладу.

— Занясі ты ўжо яго адсюль, Герміёна, — разлютавана прамовіў Рон, седзячы на ложку і паціраючы сваю нагу. — Ці ты ня мог бы суцішыць яго? — дадаў ён Гары, калі Герміёна выходзіла з пакою трымаючы Крукшанса, які працягваў злосна таропіць свае жоўтыя вочы на Рона.

Гары запхнуў брыдаскоп назад ў шкарпэтку і кінуў у валізу. Усё што было зараз чутна, прыглушаныя ронавы стогны ад болю і злосці. Скаберс пытаўся схавацца ў яго руках. Ён у першыню за доўгі час пабачыў пацука па-за межамі кішэні Рона і быў непрыемна здзіўлены, пабачыўшы, што некалі тлусты Скаберс, зараз выглядаў вельмі схуднелым, а яго поўсць здавалася была месцамі пакрыта праплешынамі.

— Ён выглядае не надта здаровым, — прамовіў Гары.

— Гэта ад стрэсу! — сказаў Рон. — Калі б гэты дурны кавалак поўсці пакінуў яго ў супакоі, Скаберс выглядаў значна лепш!

Але Гары памятаў словы прадаўшчыццы з Чарадзейскага звярынца аб тым што пацукі жывуць ня больш за тры гады. Ён лічыў, што нават, калі ў пацука і ёсць нейкія звышнатуральныя сілы, яго жыццё падыходзіць да свайго завяршэння. Таксама Гары ведаў, што ня гледзячы на вечныя скаргі Рона аб надакучлівасці і някчэмнасці Скаберса, ён будзе вельмі сумаваць, калі той памрэ.