Читать «Гары Потэр і Вязень Азкабана» онлайн - страница 107

Джаан Роўлінг

— Што гэта? — спытаўся Рон трымаючы ў руках толькі што выцягнутыя з пакунку бардовыя шкарпэткі.

— А я ведаю...

Гары разарваў пакунак і на яго ложак павалілася найпрыгажэйшая і найбліскучая мятла ў свеце. Рон кінуў свае шкарпэткі і падбег да гарынага ложку, каб лепей разглядзець.

— Я не веру ў гэта? — хрыплым голасам вымавіў ён.

Гэта была Вогненная Страла, такая ж самая, як і тая мятла на якую Гары зачаравана глядзеў шпацыруючы па Дыягон Алее. Тронак мятлы зіхацеў, калі Гары падняў яе. Ён адчуў як мятла завібравала і адпусціў руку, Вогненная Страла завісла ў паветры без аніякай падтрымцы на належнай вышыні, каб на яе было зручней сесці. Вочы хлопцаў перамясціліся на залаты рэгістрацыйны нумар, а адтуль на абцякальны хвост, зроблены з падагнаных адзін да аднаго бярозавых пруткоў.

— А хто табе яе даслаў? — ціхім голасам спытаўся Рон.

— Паглядзі, ці есць картка, — прамовіў Гары.

Рон разарваў пакунак Вогненнай Стралы.

— Няма! Але ж хто мог змарнаваць гэткія грошы?

— Ну, — ашаломлена прамовіў Гары, — магу спрачацца, што гэта дакладна не Дурслі.

— Закладаюся, што гэта Дамблдор, — сказаў Рон, ходзячы вакол мятлы, усхалявана вывучаючы кожную яе цалю. — Ён жа даслаў табе Мантыю-Невядзімку ананымна...

— Але ж яна была маёмасцю майго бацькі, — адказаў Гары, — Дамблдор толькі перадаў яе мне. Аднак ён бы не стаў марнаваць дзеля мяне колькі сотняў галеёнаў. Дамблдор ня пойдзе на тое каб падараваць навучэнцу штось падобнае...

— Таму і не сказаў, што гэта ад яго! — прапанаваў Рон. — Брыдотнікі, накшталт Малфоя, называюць гэта фаварытызмам. А мамка ж мая, Гары... — ён пачаў шалёна смяяцца. — Малфой! Ён ашалее, як той дзік! Гэта ж мятла міжнароднага ўзроўню!

— Не магу ў гэта паверыць, — мармытаў Гары праводзячы рукою па Страле, пакуль Рона круціла ад смеха. — Але ж хто..?

— Я ведаю, — узяўшы сабе ў рукі сказаў Рон. — Мяркую, што гэта мог зрабіць Люпін!

— Хто? — спытаўся Гары, сам пачаўшы смяяцца. — Люпін? Слухай, калі б у яго было столькі золата, ён перш за ўсё набыў бы сабе новую вопрадку.

— Так, але ён моцна любіць цябе, — адказаў Рон. — І калі адбылося здарэнне з тваім Німбусам, ён быў ў ад’ездзе. Можа калі ён даведаўся аб гэтым, ён зазірнуў на Дыягон Алею і набыў Стралу дзеля цябе...

— Што ты маеш на ўвазе пад ад’ездам? — спытаўся Гары. — Калі адбываўся матч ён хварэў.

— Але ў шпітальным крыле яго не было, — заўважыў Рон. — Ці памятаеш, я там быў, калі чысціў начныя гаршкі ў якасці пакарання ад Снэйпа?

Гары пахмурліва зірнуў на Рона.

— Не чакаў ад Люпіна анічога падобнага.

— Над чым вы тут смеяцёся?

У пакой зазірнула Герміёна, яна была апранута ў хатні халат, а ў руках трымала надта разлютаванага Крукшанса, які быў абвіты вакол шыі мішурой.

— Не пушчай яго сюды! — прамовіў Рон, выхапіў Скаберса з глыбіні свайго ложку і схаваў у кішэню піжамы. Але Герміёна не слухала яго. Яна пусціла Крукшанса на пусты ложак Шымаса і раззявіўшы рота паглядзела на Вогненную Стралу.