Читать «Гары Потэр і Вязень Азкабана» онлайн - страница 106

Джаан Роўлінг

Яго вочы зноўку напоўніліся слязьмі. Норберт быў дракончыкам, яйка з якім ён колісь выйграў у карты.

— Праз які’ час вы ўжо ня ’стане прыпомніць хто вы ё’. І наогул ня бачыць далей’ сэнс жыцця. Тольк’ спадзяёце’ ’мерці ў сне... Калі м’не выпусцілі гэт’ быў, ніб’ другі дзень народзінаў. Зноўк, нахлынулі ш’аслівы’ успаміны. Гэт’ было лепшым ’чуццём у жыцці. Але мяркую дэментары вельмі не хацелі мяне ’пускаць.

— Але ж ты быў ня вінны! — сказала Герміёна.

Хагрыд гмыкнуў.

— А ці гэт’ іх цікавіць? Яны маюць пару сотняў чалавек, што з’ходзяцца пад іх ’ховаю, з якіх ’ны бы тыя п’яўкі смокчуць ш’асце. Ім не цікава хто з іх ’вінен, а хто не.

Хагрыд зноў замаўчаў, гледзячы ў свой кубак.

— Я на’т думаў, — ціха працягваў ён, — ’пусціць Бакбіка... але ж, як па’тлумачыць гіпагрыфу, што яму трэб’ хавацца? І... і шчэ я баюся парушыць закон. — ён зноўку зірнуў на іх вачыма поўнымі слёз. — Я не хачу зноў ’авярнуцца ў Азкабан.

***

Хаця паход да Хагрыда атрымаўся ня надта вясёлым, ён цалкавіта зрабіў тое, на што і спадзяваліся Рон з Герміёнаю. Гары не забыўся аб Блэке, але перастаў увесь час разважаць аб помсце, бо моцна жадаў дапамагчы Хагрыду выйграць у Камітэта па знішчэнні небяспечных істотаў. У наступны дзень ён разам з Ронам і Герміёнаю ўжо сядзелі ў бібліятэцы, абклаўшыся кнігамі, якія маглі б дапамагчы ім падрыхтавацца для абароны Бакбіка. Тройца сядзела ў грыфіндорскай гасцёўне перад камінам, павольна гартаючы пыльныя тамы аб найвядомейшых выпадкаў нападу звяроў, паведамляючы астатнім, калі хтось знаходзіў нешта падобнае.

— Ага вось... выпадак адбыўся ў 1722 годзе... але гіпагрыф быў асуджаны... а мамка ж... глядзіце, што яны з ім зрабілі. Якая гідкасць...

— Вось, гэта можа дапамагчы... У 1296 годзе адбыўся напад мантыкоры і яны дазволілі ёй... ёечку... не... гэта адбылося таму, што ніхто не адважыўся падыйсці да яе...

А па ўсім замку тым часам развешвалі калядныя ўпрыгожванні, нават ня гледзячы на тое, што засталося замала навучэнцаў, каб насаладзіцца іх выглядам. Ува ўсіх калідорах сям-там вяселі калядныя вяночкі з падубу ці амелы, усярэдзіне кожнага даспеху свяціліся таямнічыя агенчыкі, а Вялікая Зала, як і заўжды месціла ажно дванаццаць елак упрыгожаных зіготкімі залатымі зорачкамі. Густы смачны пах прыгатаванай ежы, што лунаў па калідорах замку, на куццю настолькі ўзмацніўся, што нават Скаберс высунуўся з ронавай кішэні і пачаў радасна нюхаць паветра.

Калядным ранкам, Гары быў разбуджаны падушкай, якую кінуў у яго Рон.

— Прачынайся, час глядзець падарункі!

Гары надзеў акуляры і сеў на ложку жмурачыся праз паўзмрок і памацаў невялічкую купку падарункаў, што стаяла побач. А Рон ўжо шпарка разгортваў паперу на сваіх.

— Чарговы швэдар ад маці... зноў бардовы... пабачыш яшчэ адзін будзе ў цябе.

Гэдак і было. Гары атрымаў у падарунак ад місіс Візлі швэдар пунцовага колеру з грыфіндорскім ільвом на грудзях і тузін слодычаў хатняга вырабу, а таксама калядны пірог і скрыначку гарэхавых ляндрынак. Але калі ён адсунуў усё гэта ў бок ён пабачыў доўгі і тонкі пакунак, які ляжаў за імі.