Читать «Гары Потэр і Вязень Азкабана» онлайн - страница 105

Джаан Роўлінг

Гары, Рон і Герміёна перазірнуліся. Яны аніразу шчэ ня чулі, каб палясоўшчык называў любай зверняткаю, істоту, якую іншыя людзі палічылі б за жахлівую пачвару. З іншага боку, Бакбік быў не такі ўжо і небяспечны. А з пункту гледжання Хагрыда, даволі прыгожы.

— Табе прыйдзецца знайсці моцныя аргументы дзеля яго абароны, Хагрыд, — прамовіла, сядаючы паблізу ад палясоўшчыка і кладучы далонькі на яго перадплечча, Герміёна. — Я ўпэўненна, што ў цябе атрымаецца даказаць, што ён бяспечны.

— Гэт’ ня мае сэнсу! — ўз’енчыў Хагрыд. — Гэты’ злыдні з камітэту, яны ’се ў кішэні Люцуса Малфоя! Жахаюцца ’го! І калі я пра’граю справу Бакбіка...

Хагрыд правёў рукою па горле, выдаў вялізны лямант і зноўку схаваў твар ў рукі.

— А што наконт Дамблдора, Хагрыд? — спытаўся Хагрыд. — звярніся да яго.

— Ён і так зрабіў дзеля м’не замнога, — прастагнаў той. — А ц’ерча ’му хапае праблемаў з дэментарамі, што ’ховаюць замак і ’мкнуца сюды трапіці, ды Сірыюсам Блэкам, што шлэндае вакол...

Рон з Герміёнаю хутка зірнулі на Гары, чакаючы, што тот пачне наракаць Хагрыду, пра тое, што ён не распавёў яму праўду аб Блэку. Але хлопчык быў не ў стане зрабіць гэтага, калі бачыў Хагрыда гэткім няшчасным і напалоханым.

— Слухай, Хагрыд, — прамовіў ён, — ты ня можаш задкі ісці. Герміёна мае рацыю, трэба добра падрыхтавацца да абароны. Ледзь што выклікай нас у якасці сведкаў...

— Я дзесь чытала аб падобным выпадку з гіпагрыфам, — задумліва прамовіла Герміёна. — І там ён быў уратаваны. А пашукаю ў сваіх кніжках падрабязнасці, Хагрыд.

Хагрыд пачаў лямантаваць яшчэ мацней. Гары з Герміёнаю зірнулі на Рона.

— Ммм... а ці не папіць нам гарбаты? — прамовіў той.

Гары здзіўлена ўтаропіўся на сябра.

— Мая маці, — паціснуў плячыма Рон, — робіць гэдак штораз, калі хтось засмучаны.

Нарэшце, пасля колькіх запэўніваннях аб дапамозе і трымаючы ў руках дымлівы кубак, Хагрыд супакоіўся і дастаўшы насоўку памерам з абрус, высмаркаўся і прамовіў:

— Вы правы. Я не ’вінен губляць кантроль. Трэб’ узяць сабе ў рукі...

Яго сабака Фанг нясмела рушыў пад сталом і паклаў сваю галаву Хагрыду на калені.

— ’пошнім часам я быў, як ня свой, — прамовіў Хагрыд, гладзячы адной рукой галаву Фанга, а другой выціраючы слёзы. — Непакоіў’ аб Бакбіку і аб тым што ніхто не’падабаў мае заняткі...

— Нам яны вельмі падабаюцца! — імгненна схлусіла Герміёна.

— Так, яны самыя файныя! — падтрымаў яе Рон, скрыжаваўшы пальцы пад сталом. — Між іншым.. як там маюцца чарвямлявы?

— Падохлі, — змрочна адказаў Хагрыд, — аб’еліся салаты.

— Вой, не! — усклікнуў Рон, ледзь стрымліваючы ўсмешку.

— І гэты дэментары прым’шаюць м’не чырванець ад жаху, — працягваў ён раптоўна ўздрыгнуўшы. — Штораз, як я рушу ў Тры Мятлы, каб выпіць сяг’таго і ’ходжу праз іх, а’чуваю бы зноўку ў Азкабане...

Ён замоўк, глытаючы гарбату. Гары, Рон і Герміёна не дыхаючы назіралі за ім. Яны ніколі ня чулі, каб Хагрыд раней узгадваў сваё кароткае перабыванне ў Азкабане.

— Там насамрэч настолькі жахліва? — пасля некаторай паўзы нясмела спыталася Герміёна.

— На’т не ’яўляеце, — спакойна прамовіў Хагрыд. — Гэт’ наўрат’ хто спадабае. Я думаў, што еду з глузду. Я прыпомніў самыя найвялікі’ жахі, што сталіся са мной. Той дзень, як мяне ’ключылі з Хогвартсу... як ’мёр мой татка... як пры’шлося развітацца з Норбертам...