Читать «Гары Потэр і Вязень Азкабана» онлайн - страница 104

Джаан Роўлінг

Яны крочылі ўніз па некалі травяністым схіле, пакідаючы на бліскучым рассыпістым снезе дробныя разоры, іх шкарпэткі і падолы плашчоў прамоклі і змерзлі. Забаронены лес выглядаў так, бы нехта яго зачараваў, дрэвы пакрыліся срэбрам, а хаціна Хагрыда нагадвала ільдзяны торт.

Рон пастукаў у дзверы, але адказу не было.

— Няўжо ён кудысць сыйшоў? — спыталася Герміёна, хутаючыся ад холаду у плашч.

Рон прыціснуў вуха да дзвярэй.

— Там нейкі дзіўны шум, — прамовіў ён, — можа гэта Фанг?

Гары з Герміёнаю таксама прыціснуліся да дзвярэй. Усярэдзіне адчуўся шэраг нізкіх пульсуючых стогнаў.

— Можа нам пайсці і паклікаць каго-небудзь? — знервавана спытаўся Рон.

— Хагрыд! — клікнуў Гары, грукочучы ў дзверы. — Хагрыд, ці ты там?

Адчуўся гук цяжкіх крокаў, затым дзверы рыпнулі. На ганак выйшаў Хагрыд, яго вочы былі апухлымі і чырвонымі, а на скураную камізэльку працягвалі каціцца слёзы.

— Вы чулі! — раўнуў ён і кінуўся на шыю да Гары.

Хагрыд быў прынамсі ў двая больш за звычайнага чалавека і Гары было зусім не да смеху. Ён ўжо быў гатовы рынуцца пад хагрыдавым цяжарам на зямлю, але яго ўратавалі Рон з Герміёнаю, якія схапілі Хагрыда за рукі і адарвалі ад Гары, а потым з яго дапамогай адвялі таго назад ў пакой. Палясоўшчык накіраваўся да сталу, сеў на крэсла і схаваў свой пакрыты слязмі твар ў руках, працягваючы безкантрольна енчыць.

— Што здарылася, Хагрыд? — жахаючыся прамовіла Герміёна.

Гары заўважыў на стале раскрыты ліст, які выглядаў, як афіцыйны.

— Што гэта, Хагрыд?

Хагрыд пасіліў свае енкі, слёзы залілі нават яго бараду, але працягнуў ліст Гары і той прачытаў уголас:

“Паважаны містэр Хагрыд,

Мы прынялі да ўвагі ў нашым даследаванні аб нападзе на аднаго з навучэнцаў гіпагрыфа, запэўненні прафесара Дамблдора аб тым, што вы не маеце аніякага дачынення да гэтага сумнага інцыдэнта.”

— Дык гэта ж добра, Хагрыд! — прамовіў Рон і папляскаў Хагрыда па плячы. Але той працягваў енчыць і махам сваёй вялічэзнай рукі прапанаваў Гары чытаць далей.

Тым ня меньш мы павінны заўважыць нашую моцную заклапочанасць з нагоды гэтага гіпагрыфа. Мы вырашылі падтрымаць скаргу містэра Люцыюса Малфоя і перадаць справу пад кантроль Камітэту па знішчэнню небяспечных істотаў. Слуханні адбудуцца 20 красавіка і мы запрашаем вас разам з вашым гіпагрыфам наведаць ў гэты дзень офіс Камітэту ў Лондане. Гіпагрыф павінен быць закаваны і сядзець ў клетцы.

З павагаю ...

Далей следаваў спіс чальцоў школьнай рады.

— Аёйку, — прамовіў Рон. — А ці ты ім казаў, што Бакбік не благі гіпагрыф, Хагрыд. Іду ў заклад, яны...

— Ты ня веда’ш, што за злыдні ся’ць ў Камітэце па знішчэнню нябяспечных ’стотаў! — давячыся слязмі і выціраючы твар рукавом, прамовіў Хагрыд. — Ім пакаж’ яку’-небудзь любу’ зверанятку і яны ’дразу кінуцца яе катаваць!

Раптоўна адчуўся гук, які прымусіў Гары, Рона і Герміёну пужліва азірнуцца. У кутку ляжаў гіпагрыф Бакбік і нешта жаваў, а падлога ля яго была заліта крывёю.

— Я ня мог кінуці ’го ў снезе! — усхліпваў Хагрыд. — У самоце! На Бож’нараджэнне!