Читать «Гары Потэр і Вязень Азкабана» онлайн - страница 103

Джаан Роўлінг

— З гэтым ўжо нічога не зробіш! — уразліва прамовіла Герміёна. — Але няхай Блэка зловяць дэментары і адправяць назад у Азкабан і... гэта будзе найлепей за ўсё!

— Вы чулі, што казаў Фадж. Азкабан не дзейнічае на Блэка так, як на астатніх людзей. Гэта ня будзе для яго пакараннем.

— І што? — выглядаючы занапружана спытаўся Рон. — Ты вырашыў забіць Блэка... ці як?

— Не будзь ёлупам, — запанікавана прамовіла Герміёна. — Гары, ты ж не збіраешся анікога забіваць?

Гары ізноў анічога не адказаў. Ён ня ведаў, чаго жадае. Але дакладна ведаў гэта тое, што не падумае стаяць ў баку, пакуль Блэк на волі.

— Малфой ведае, — раптоўна прамовіў ён. — Памятаеце, на Зеллеварстве? “Калі б ён паляваў на мяне... я распачаў бы паляванне ў адказ”

— Ты збіраешся прымаць парады Малфоя, а не нашы? — раз’ючшыўся Рон. — Ты ведаеш... што атрымала маці Пэцігру, пасля таго як Блэк забіў яго? Тата распавядаў мне... Ёй даслалі ордэн Мэрліна першай ступені і палец яе сына ў скрыначцы. Гэта быў самы вялізны кавалак, які ад яго застаўся. Блэк вар’ят Гары і ён небяспечны...

— Напэўна Малфою распавёў аб гэтым бацька, — праігнараваўшы Рона, працягваў Гары, — ён жа быў сярод прыбліжаных да Вальдэморту...

— Прашу, кажы “Самі-Ведаеце-Хто”? — сярдзіта прамовіў Рон.

— ... відавочна, Малфой быў знаёмы з Блэкам, калі працаваў на Вальдэморта...

— ... а яго сынок зшалее ад шчасця, калі цябе разарве на міліён кавалачкаў, як таго Пэцігру! Супакойся, Малфой папросту спадзяецца, што цябе заб’юць ранней, чым яму прыйдзецца супрацьстаяць з табой на квідытчным поле!

— Гары, калі ласка, — прамовіла Герміёна, яе вочы напоўніліся слязьмі, — будзь разумнейшым. Блэк зрабіў жудаснейшыя рэчы, але... але ня трэба з-за гэтага ставіць сябе ў небясеку, Блэк гэтага і жадае... ах, Гары, ты здзейнічаеш яму на руку, калі пойдзеш шукаць яго.Твае бацькі вельмі не хацелі б, каб ты пацярпеў, ці не так? Яны б не пажадалі, каб ты шукаў Блэка!

— Я ніколі не даведаюся аб тым, чаго б яны пажадалі, таму што дзякуючы Блэку, ніколі не размаўляў з імі, — суха адказаў Гары.

Запанавала цішыня, падчас якой Крукшанс пышна пацягнуўся, выпусціўшы свае кіпцюры. Ронава кішэня шалёна задрыжэла.

— Слухайце, — сказаў Рон, каб хоць нейкім чынам змяніць тэму размовы, — зараз вакацыі. Ужо амаль надыйшлі Каляды! Прапаную... прапаную спусціцца і наведаць Хагрыда. Мы не рабілі гэтага напэўна ўжо сто год!

— Не! — імгненна вымавіла Герміёна. — Рон, Гары нельга пакідаць замак...

— Так, пойдзем, — працягваючы сядзець, сказаў Гары. — Я, між тым, спытаюся ў яго, чаму ён аніколі не ўзгадваў Блэка, калі распавядаў аб маіх бацьках!

Але напэўна Рон меў на ўвазе зусім не працяг размовы аб Сірыюсе Блэке.

— А яшчэ мы б маглі згуляць ў шахматы, — паспешліва заўважыў ён, — ці ў плявакаменьчыкі. У Персі...

— Не, мы пойдзем да Хагрыда, — цвёрда прамовіў Гары.

Яны апранулі свае плашчы, прайшлі праз адтуліну за партрэтам, які адразу ж прапанаваў ім супыніцца і пачаць змаганне, абазваўшы пры гэтым баязлівымі дварнякамі, потым рушылі па мармуровым сходам ўніз да дубовых дзвярэй уваходу.