Читать «Гары Потэр і Вязень Азкабана» онлайн - страница 102

Джаан Роўлінг

“Шкада, што дэментары не ўплываюць на яго”, — думаў Гары, — “што ён не ў стане пачуць перадсмяротныя енкі маёй маці...”

Гары зачыніў альбом і сунуў яго назад у камоду, потым распрануўся, зняў акуляры і лёг ў ложык, пераканаўшыся, што знайшоў выслізнуўшае з-пад яго ўвагі.

Дзверы пакою адчыніліся.

— Гары? — няўпэўнена паклікаў Рон.

Але Гары ляжаў не варушачыся, быццам спаў. Ён дачакаўся пакуль Рон сыйдзе, развярнуўся на спіну і лёг шырока раскрыўшы вочы.

Нянавісць, якой ніколі ў жыцці ён не адчуваў бяжала праз яго кроў, быццам атрута. Гары бачыў Блэка, які смяяўся над ім, быццам на гарыны вочы начапілі картку з фотаальбому. Ён бачыў бы ўрывак з нейкага фільму, як Блэк выбухам разносіць Пітэра Пэцігру (які вельмі нагадваў Нэвіла Лонгботама) на тысячу кавалкаў. Ён чуў (хаця ня ведаў сапраўднага голасу Блэка) нізкае мармытанне: “Мой Лорд... гэта здейснілася... Потэры зрабілі мяне сваім Сакрэтным ахоўцам...” А потым іншы голас, што смяяўся... гэдак жа, як той, які Гары чуў штораз, калі да яго набліжаліся дэментары...

***

— Гары, ты... ты выглядаеш жахліва.

Хлопец заснуў толькі перад самым світанкам. Калі ён расплюшчыў вочы ў пакоі ўжо нікога не было, ён хутка апрануўся і спусціўся, каб нечым паснедаць і знайшоў толькі Рона, які даядаў мятную жабку, паціраючы сабе жывот і Герміёну, якая гатавала хатнее заданне, расклаўшы яго ажно на трох сталах.

— А дзе ўсе астатнія? — спытаўся Гары.

— З’ехалі! Ці ты памятаеш, што сёння першы дзень вакацыяў? — спытаўся Рон, уважліва пазіраючы на Гары. — Зараз час абеду, я ўжо збіраўся ісці, каб будзіць табе.

Гары паваліўся на крэсла паблізу ад коміна. За вокнамі падаў снег. Крукшанс разлёгся перад агнём, нагадваючы вялізны руды дыванок.

— Ты сапраўды не надта добра выглядаеш, — прамовіла Герміёна неспакойна гледзячы на яго твар.

— Са мной ўсё добра, — адказаў Гары.

— Паслухай, — суворым тонам сказала Герміёна, абменьваючыся позіркамі з Ронам. — Мы разумеем, што ты надта засмучаны тым, што учора пачуў. Але галоўнае, каб ты цяпер не нарабіў глупстваў.

— Напрыклад якіх? — спытаў Гары.

— Напрыклад, паспрабаваць знайсці Блэка! — рэзка прамовіў Рон.

Гары вырашыў, што яны адрэпетыявалі гэтую размову пакуль ён спаў. Гары сядзеў не кажучы ані слова.

— Ты не зробіш гэтага Гары? — спыталася Герміёна.

— Блэк не варты таго, каб з-за яго памерці, — дадаў Рон.

Гары пазіраў на іх. Здавалася, яны не разумелі ўсяго.

— Ці вы ведаеце, што я чую штораз, калі ля мяне апыняюцца дэментары? — Рон і Герміёна, баязліва пазіраючы на яго, захісталі галовамі. — Я чую крыкі і мольбы маёй маці, якую вось вось павінен забіць Вальдэморт. Калі б вы чулі перадсмяротныя енкі сваіх маці, вы б не разважалі аб гэтым настолькі лёгка. А калі б, да таго, ведалі, хто быў сябрам, які здрадзіў іх і аддаў Вальдэморту...