Читать «Мы з Санькам у тыле ворага» онлайн - страница 77

Iван Kiрэевiч Сяркоў

— Гэта ж трэба так згнюшчацца з хлеба! — не можа супакоіцца яна.

Праўда, уласаўцы зглумілі не ўсё.

— Што, у мяне рукі адсохлі? — абураецца бабуля.— Гэты ідал вядро — коням, а я вядро — у дзежку, пакуль ён у хляве.

Сапраўды, у дзежцы аказалася з мяшок збожжа. Цяпер мы і яго зацягнулі пад печ.

А вось карову пад печ не схаваеш. Міронаву немцы ўжо зарэзалі, пакінулі дзеду толькі шкуру, капыты і вантробы. Дабяруцца і да нашай. Вось тады мы паскачам. Толькі яна нас усю вайну і карміла.

— А ты ж кажала, што ты наш колміш,— сказаў бабулі Глыжка.

— Мы з ёй разам,— удала выкруцілася старая.

Цэлы вечар мы з бабуляй трымалі нараду і вырашылі, што мне трэба гнаць Рыжую ў Плёсы і пасвіць, пакуль трохі схлыне гэтая саранча.

Плёсы — гэта такое ў нас за вёскай ёсць месца: ні луг, ні лес. У лагчынах летам расце асака і густыя кусты лазы да алешніку, на сухіх грывах — бярэзнік, трапляюцца маладыя кучаравыя дубкі і крывыя, развесістыя сосны. Там можна не адну карову схаваць. Зацішнае месца.

I вось раніцой, яшчэ на досвітку, Рыжая і я выйшлі з двара. За маёй спіной зрэбная торба з харчамі, за поясам сякера, бо трэба ж будзе зрабіць сабе нейкае жыллё.

У Плёсах хлопцаў паўвёскі, усе з каровамі. Яны тут жывуць не першы дзень. Нарабілі буданоў, паляць вогнішча, пякуць бульбу. Тут ужо і Міцька, і Коля Бурэц. Не відаць толькі Санькі, бо ў іх каровы няма, а толькі каза. Але апоўдні з'явіўся і Санька з казой.

Нас тут чалавек дваццаць, і ніхто да прыходу Санькі не падумаў, каб арганізавацца ў якое-небудзь вайсковае аб'яднанне. А Санька адразу ацаніў абстаноўку і прапанаваў:

— Давайце створым партызанскі атрад. Я буду камандзірам.

— Бач ты! Толькі прыйшоў і ўжо камандзір! — упікнуй яго Міцька. Міцька таксама хоча быць камандзірам, тым больш, што ён першы пасяліўся ў Плёсах. I тут пачаўея шум і гвалт, разгарзлася гарачая спрэчка. Я стаю за Саньку, а Коля Бурзц за Міцьку. Нарэшце вырашылі не крыўдзіць абодвух. Саньку, улічваючы яго даўнюю чапаеўскую славу, назкачылі камакдзірам, а Міцьку — начальнікам штаба. Міцька крыху паўпіраўся і згадзіўся.

I пачалося партызанскае жыццё. Вакол Плёсаў выстаўлены пасты і сакрэты з загадам строга сачыць за праціўнікам. Цэлы дзень у «штаб», які размясціўся ў Міцькавым будане, ідуць з пастоў дакясенні: вакол, маўляў, спакойна, вораг не падазрае, што ў плёсаўскіх хмызняках размясціўся наш атрад. Міцька дакладна не ведае, чым павінен займацца начальнік штаба, і часта ўмешваецца ў распараджэнні камандзіра. Яны падоўгу спрачаюцца паміж сабой за ўладу — задзірысты, як малады пеўнік, Санька і спакойны, але ўпарты і настырны Міцька.

Спачатку ўсё гэта было падобна на гульню на поплаве, а потым пачалося і ўсур'ёз. Нехта з дому прывалок вінтоўку і з дзесятак патронаў. Коля Бурэц прынёс тры гранаты. Больш за ўсіх вызначыўся сам начальнік штаба. Ён калісьці на лузе прыхаваў ручны кулямёт і два дыскі з патронамі. Пасля доўгіх пошукаў кулямёт прыцягнулі ў плёсы. Ен быў іржавы. Міцька не мог адкрыць затвор і са злосцю агрэў абушком маёй вайсковай сякеры па рукаятцы. Пачуўся стрэл, які нарабіў у атрадзе перапалоху. Наперадзе стаяў камандзір. Куля прашыла камандзірскую штаніну і ўспарола мурог перад самай пысай нечай каровы. Карова спалохана адскочыла ад чорнай разоры, а потым вярнулася і са здзіўленнем панюхала свежую зямлю.