Читать «Мы з Санькам у тыле ворага» онлайн - страница 56

Iван Kiрэевiч Сяркоў

— Што курыца?

— Калі кулыча нап'ечча, будзе вол тлаву ешчы?

Бабуля на хвіліну задумалася, а потым упэўнена сказала:

— Будзе!

I зноў схавалася пад падлогу. Ей няма часу з намі тачыць лясы — трэба бульбу перабраць: што варыць, што на насенне.

Пад ложкам са шчыліны ў падлозе выцягнуўся на святло парастак. Расце ён ужо даўно. Спачатку паказаўся сіняваты зубок, дужы і ядраны, поўны сілы, якую дала яму маці-бульбіна, поўны надзеі, што пусціць карэнне ў зямлю, што будуць ліць на яго цёплыя дажджы, што будзе над ім сонца. Але парастак паспяшаўся. Над ім няма неба, а толькі дошкі ложка ў павуцінні, не льюць дажджы, а стаіць затхлае, сухое паветра, няма і сонца. Парастак не хоча з гэтым мірыцца, ён расце і расце насуперак лёсу. Але абставіны мацней за яго. Ен выцягнуўся і пабялеў, стаў кволы і вялы — у бульбіны ўжо не хапае соку. Не сёння дык заўтра яе знойдзе бабульчына рука, абарве крохкую сцяблінку, белыя мяккія карэньчыкі. Бульбіну пакладуць у чыгун і звараць, а парастак выкінуць на смецце...

Мы таксама з Глыжкам падраслі за зіму, як той парастак. Глыжка стаў худы, твар у яго зеленаваты, плечы вострыя, вострыя і лапаткі. А я, на думку бабулі, і зусім зацвіў. Гора ды хвароба нікога не красяць.

Сёння на вуліцы вясна звоніць пад стрэхамі ледзяшамі, сонца адбірае вочы, і бабуля дазволіла крыху пабыць на двары. Я апрануў яе світку, выскачыў на вуліцу і пабег да Санькі. Мы не бачыліся аж з мінулага тыдня. Тады Санька заходзіў да мяне на водведы і прынёс цэлы абярэмак навін.

У Санькавай хаце ўжо месяц жыве трое немцаў. Бабулю, маці і самога Саньку яны выгналі ў трысцен, а ў хату нацягалі нейкіх скрынь з радыёлямпамі. У двары немцы паставілі доўгую жэрдку і на самы яе верх прычапілі дрот з нейкім абручом. Другі канец дроту правялі ў хату.

— Дык гэта ж радыё,— здагадаўся я.

Цяпер немцы па чарзе ў навушніках дзяжураць каля самай вялікай скрыні, над якой устаноўлена нейкая хвароба ў выглядзе рамкі з жалезнага тоўстага дроту. Немец спакваля паварочвае гэтую хваробу то ў адзін бок, то ў другі, а скрыня пішчыць, быццам у ёй поўна пацукоў і мышэй. Гэты піск і слухае немец ды штосьці ў сшытак запісвае.

Усё гэта Санька ўласнымі вачыма бачыў праз шчыліну ў дзвярах, і ён думае, што гэта тое, чым знаходзяць, адкуль гавораць па радыё партызаны. Так і болыпыя хлопцы гавораць: Косцік Буслік, капрыклад, з сёмага класа. Больш таго, Санька паказаў мне чорную, відаць, перагарэлую радыёлямпу. Праўда, ён бажыўся, што лямпа цэлая, што ён яе сцягнуў з-пад самага носа фашыстаў.

I вось мы з прыяцелем сядзім у кухні на прыпечку, праз адчыненыя дззеры назіраем, што робіцца ў пярэдняй хаце. Сапраўды, Санька не выдумаў. Скрыня пішчыць, мігае лямпачкамі, а даўганосы, з прылізанымі русымі валасамі радыст без мундзіра, у сподняй кашулі курыць цыгарэты і круціць раму.

— Гэта Рауль,— шэптам пазнаёміў мяне Санька з немцам.

Другі, у акулярах, тоўсты, з абвіслымі, налітымі салам шчокамі, рассеўся за сталом і абедае. На стале кавалак сала, з дзесятак яек і цагліна нямецкага хлеба, загорнутага ў празрыстую паперу.