Читать «Санэты (на белорусском языке)» онлайн - страница 21
Уильям Шекспир
О, каб ты сэрца апрануць магла Такiм пакровам смутку i самоты I каб спагадай да мяне была Уся твая цудоўная iстота!
Пакляўся б я, што хараство ўсё - чорна, Няма нiдзе красы з тваёю роўнай!
133
Я праклiнаю сэрца, што нясе Для нашых сэрцаў смутак нечуваны. Цi ж не здаволiлi цябе усе Мае пакуты i цяжкiя раны?
Мяне забраўшы ў самаго сябе, Твае бязлiтасна караюць вочы. Калi ж i друга страцiў, i цябе, Дык, значыцца, я пакараны тройчы.
З якiм я горам толькi не знаём! Тваё iмя мне стала як вязнiца. Дазволь для друга быць вартаўнiком, Калi пры мне стаiш ты вартаўнiцай.
Не згодзiшся ты з думкаю такой! I так я твой, а ўсё маё - са мной!
134
Згаджаюся, што друг мой стаў тваiм, А я цяпер - як твой падданы быццам Яго жаданне - я ж iсную ў iм! Каб ад цябе як-небудзь адлучыцца.
Не згодна ты, i ён, прызнацца, не: Ты сквапная, а ён сумленны надта. Ён - падпiсаўшы вэксаль за мяне, А ты - лiхвярскай прагнасцю абнята.
Цяпер цябе цiкавiць не заклад, Сама не ведаеш, чаго б там болей! Я перад другам вельмi вiнават, Цераз мяне ён трапiў у няволю.
Над намi ўлада поўная твая: Ў няволi ён, без волi з iм i я.
135
Iмя маё ў сабе нясе "жаданне". Ў iм прага палкая, спакуса ў iм. Прымi ў сваё салодкае ўладанне Яго, каб аб'ядналася з тваiм.
Няўжо ў такой раскошнай i цудоўнай Не знойдзецца куточка для мяне? Хоць мора цераз край вадою поўна, Прыняць паток дажджовы не мiне.
I ты, жаданняў маючы не мала, Маё ў сваю скарбнiцу прытулi, Каб у цябе яшчэ iх болей стала, А мы самотнiкамi не былi.
Сваiх прыхiльнiкаў нiяк не крыўдзi, Ў адзiн струмень няхай з iх кожны прыйдзе.
136
Калi душа твая сварыцца стане, Што наблiжаеш да сябе мяне, Скажы ты ёй, што я тваiм жаданнем Павiнен быць, бо iм бываў раней.
Жаданнi маюць права нарадзiцца, Любiмая, не згасла каб любоў. Няхай кахання нашага скарбнiцу Яны iзноў напоўняць да краёў.
Я непрыкметны ў лiку iншых, можа, Але адмовай сэрца не трывож. Яно жаданнем палкiм дапаможа Пабольшыць слодыч i тваю усё ж.
Няхай ад iменi любоў пачнецца: Яго палюбiш, любым стане й сэрца.
137
Што натварыла ты са мной, любоў! Мяне ты слепiш i сама сляпая, Хоць вочы знаюць, дзе б красу знайшоў, Замест дабра якраз благое маю.
Калi, збянтэжаны, ў затоцы я Свой якар кiнуў на такой мясцiне, Дзе карабель iдзе ля карабля, Дык хто ж за гэта адказаць павiнен?
Чаму для сэрца выбiты папар Мог выдацца сядзiбай самай вартай I вочы мкнуцца пад няпраўдай мар Схаваць ману ганебную упарта?
Вiдаць, што сэрца пры сляпых вачах З хлуснёй згубiла свой праўдзiвы шлях.
138
Мая любiмая клянецца мне, Што ўся яна з адной саткана праўды, Каб, як юнак, паддаўся я мане, Згадзiўся з тым, што так i ёсць сапраўды.
I мне паверыць хочацца тады, Што маладым названы ёй не з жарту. Хоць самыя найлепшыя гады Мае цяпер i памiнаць не варта.
Выходзiць так, што праўды ў нас няма. Чаму ж не скажам, што яна - схлусiла, А я - стары? Але ж любоў сама У летуценнях толькi мае сiлу.
Не любiць старасць пералiчваць днi, А недахопы топiць у хлуснi.