Читать «Санэты (на белорусском языке)» онлайн - страница 19

Уильям Шекспир

Пiтвом з сiрэнiных пякельных слёз Я упiваўся, мабыць, неаднойчы. На страты мне журбу прыносiў лёс, Над выйгрышам з арбiты лезлi вочы.

Якiх памылак не было ў той час, Калi я чуў сябе ў вяршынi шчасця: То, як у трасцы, жар апошнi гас, То зноў палаў агнём шалёнай страсцi.

Дабра ў благiм тады я не знайшоў: Нядоля робiць добрае найлепшым. Калi з разлукi вернецца любоў, Яна намнога стане трывалейшай.

Так пасля страты зноў знаходзiў я Сваё багацце большым утрая.

120

Твае пакуты нас iзноў з'ядналi. Ад гора сам я гнуўся у дугу, Бо нерваў мне са сталi не кавалi, Iх раўнаваць да медзi не магу.

Калi твой смутак, што дала разлука, Падобны быў цi быў такi, як мой, Дык ведаю, з якой пякельнай мукай Хадзiла ты сцяжынкаю сваёй.

А я, тыран твой, не знайшоў i часу, Каб хоць узважыць зла твайго цяжар. Нашто ж адчай над намi разаслаўся, Закрыў журбой сваёй увесь абшар?

Я адпусцiўся на ўсё благое. Павiнны ж адпушчэнне даць абое.

121

Лепш быць благiм, чым, не бываўшы iм, Цярпець бязвiнна ўсякiя напасцi. Няма нiякай радасцi i ў тым, Калi нам нехта вызначае шчасце.

Як можа чый разбэшчаны пагляд Мной кiраваць, маёй крывёй iмпэтнай? Я грэшны? - Так! Але грашней наўрад, Чым вы, шпiкi, з сваёю апраметнай!

Я - гэта я. А вы учынак мой Сваёю мерай мерыце старанна. Калi суддзя - гарбун, дык за суддзёй, З свайго жадання, я гарбатым стану?!

I не кажыце, што на свеце ўсiм Нiкога добрага няма зусiм!

122

Навошта мне дарунак твой - таблiцы? Нататкi ўсе у памяцi маёй. I так запiсаны, што iм скрышыцца Прыйшлося б толькi разам з галавой.

Ты будзеш жыць аж да тае часiны, Пакуль дарэшты знiшчыцца, на тло Усё, што да цудоўных успамiнаў Скарбнiцаю надзейнаю было.

Калi нататкам шчырага кахання Такiя сховы давялося мець, Няхай лепш некаму дарункам стане Таблiц халодных мармур або медзь.

Хто хоча мець для памяцi дарункi, Не верыць той у моц уласнай думкi.

123

Не спадзявайся, час, што я iнакшы! Ўсе пiрамiды - цуд малы зусiм. На новы лад стар'ё панiцаваўшы, Як дасягненнем, хвалiшся ты iм.

Наш век кароткi. Дзiва ў тым якое, Калi стар'ё за навiну даеш. Здаецца нам, i мы ствараем тое, Што створана ў мiнулым часе лепш.

Навошта мне усе твае таблiцы? Мiнулыя i сённяшнiя днi Ты апрануў такою небылiцай, Што не адрознiш праўду ад хлуснi.

Я кляўся ў тым, што быў i буду верным, А на цябе увагi мы не звернем.

124

З адной калыскi шчасце i няшчасце, Ды ў iх няма аднолькавых дарог: Цi можна кветкай у вянок папасцi, Цi пустазельнай былкаю ў быльнёг...

Любоў мая няпэўнасцi не знае, Багацце ёй не прынясе бяды. Яна палiтыканаў абмiнае I пагарджае iмi заўсягды.

Навошта ёй такiя мудрагерцы, Якiя твораць на кароткi час? Любоў жыла i будзе жыць у сэрцы, Ў якiм агонь сумлення не пагас.

А тыя ўсе бязглуздыя стварэннi Сваёю смерцю нам дадуць збавенне.

125

Навошта мне дурацкая пашана Цягаць над некiм нейкi балдахiн? Нашто для вечнасцi старацца стану, Калi яна не йдзе далей руiн?

Не бачым мы, як падхалiмаў зграя У панскi кут паўзе на жываце? I хлеб здаровы на прысмак мяняе, Як быццам шчасце з гаркаты расце?

О, не! Дазволь твайму аддацца сэрцу, Прымi мой бедны, але вольны дар, Якi не быў у рабскай паняверцы, I стань яму, як я табе, ўладар.