Читать «Санэты (на белорусском языке)» онлайн - страница 20
Уильям Шекспир
Прэч стукачоў! Для чыстага сумлення Не страшны нi паклёпы, нi ганеннi.
126
Мой любы хлопчык! Ты адзiн-адзiны Кiруеш часам, лiчыш нам хвiлiны.
Пакуль расцеш i прыгажэеш, вяне Тваiх прыхiльнiкаў замiлаванне.
Калi табе ўладарнiца-прырода Не хоча даць у час наступны ходу,
Дык для таго, каб хiтрасцю такою Спынiць яго уладу над табою.
Высцерагайся ты яе усё ж ткi, Пашкадаваўшы, пакарае жорстка:
Аддасць цябе, як толькi прыйдзе рата, Яна без жаднай лiтасцi ў адплату.
127
Красунямi не зваў нiхто чарнявых, Хоць сапраўды яны красунi ёсць. Каму i хто даваў на свеце права, Каб занядбаць такую прыгажосць?
Ад тых часiн, калi красу прыроды Нам падмяняюць фальшам штучных фарб, Як безназоўная, жыве урода, Як занядбаны i забыты скарб.
Дык вось чаму i зрок маёй каханай Пад колер гругановага крыла, Нiбы жалобаю па тых убраны, Над кiм падробка ўладу узяла.
Любоў мая ў жалобе так прыгожа, Што не адна захоча быць такой жа.
128
Калi ты, музыка душы маёй, Абудзiш струны музыкай дзiвоснай I ўсе лады пакорна пад рукой Пачнуць схiляцца, - як жа мне зайздросна!
Зайздрошчу я i струнам i ладам, Што ў пераборы ходзяць, як у танцы. I ад спакусы чырванею сам, Калi яны твае цалуюць пальцы.
Каб гэта доля дасталася мне Адчуць рукi пяшчотнай ласкатанне, Калi яна струну узварухне З пачуццем ласкi, шчырага кахання!
Калi iм так пашэнцiла - няхай! Аддай iм рукi, вусны - мне аддай!
129
Распуста не прыносiць духу гонар. Пакуль не задаволена яна, Парушыць клятву, пазнаёмiць з горам, Абразiць, схлусiць, высмакча да дна.
Сваё спагонiць - як яе адверне. Iзноў мы гонiмся, калi мiне. Апошнi розум страцiць, хто хоць зерне Спакуслiвай прынады той глыне.
Як утрапёная да мэты мкнецца I мэтай служыць для людзей сама. У пошуках прываблiвай здаецца, У адшуканай - радасцi няма.
Нiхто ж не адмаўляецца ад раю, Цераз якi у пекла ён трапляе!
130
Да зорах не падобны любай вочы, Каралi - шмат за вусны чырваней, Не златакосая - пад колер ночы, А снег - бялей смугi яе грудзей.
Не параўнаць яе да руж дамаскiх, Бяднейшы колер твару, на руках, I больш прыемны водар маюць краскi, Чым ад яе духмяных вуснаў пах.
Люблю я вельмi слухаць голас мiлай, Ды ўцехi больш мне музыка нясе. Не знаю, як багiня дзе хадзiла, Яна ж звычайна ходзiць, як усе.
I ўсё ж, клянуся, над яе на свеце Не адшукаеце нiдзе кабецiн!
131
Ты, як красунi ў нашым свеце ўсе, Ўладарнасцю сваёй тырану роўна. Ты ведаеш, што я ў тваёй красе Найдаражэйшы бачу скарб цудоўны.
Няхай гавораць, што смуглявасць шчок Не створана для палкага кахання. Глынуўшы моўчкi пры людзях папрок, Я з iм адзiн спрачаюся дазвання.
Клянуся я з адданасцю усёй I уздыханнем клятву падмацую, Што са сваёй смуглявай пекнатой Ты прыгажэй за ўсякую другую.
Ты не смуглявасцю чарней за ўсiх Чарней душою i у дзеях злых.
132
Люблю я вочы чорныя твае, У iх, спачуццем да мяне, жалоба. I хоць спакою ў сэрцы не стае, Яно развеяць смутак мой магло бы.
Нi сонца яснае на ўсходзе дня, Нi на заходзе зорка Мiлавiца Табе i напалову не раўня, Калi жалоба ў вочах прамянiцца.