Читать «Санэты (на белорусском языке)» онлайн - страница 23

Уильям Шекспир

"Я ненавiджу!" - чую. Ўраз За тым шчаслiвае: "Не вас!"

146

Душа мая, зямлi ўсёй асяродак, Чаму прыгон ты церпiш над сабой? На афарбоўку сцен не шкода сродак, А што за той фарбованай сцяной?

Чаму на свой прытулак тымчасовы I не трывалы трацiш многа так? Збiраеш спадчыну ты адмыслова, Каб больш здабычы меў сляпы чарвяк?!

Узбагачай, душа, сваю скарбнiцу, Для дзён наступных застанецца скарб, Хоць з панадворку будзе менш iльснiцца Нiкому не патрэбных, танных фарб.

Тады над смерцю станеш гаспадыняй, Яе ўся ўлада над жыццём загiне.

147

Хварэю я. Хвароба ўся - любоў. Неўтаймаванай смагай палiць сэрца. Атруты раз пакаштаваўшы, зноў Яе шукае, п'е i не нап'ецца.

Лячыў хваробу доктар - розум мой, Цяпер адмовiўся, бо так i варта: Якiя б лекi ён нi радзiў ёй, Прымаць iх не згаджаецца упарта.

Як непрытомны я ў такой бядзе, Без розуму, нiбыта утрапёны. Бадзяюцца i словы абы-дзе, Ад iх i думкi - ў розныя староны.

Кажу, напрыклад, ты - святло для воч, А сапраўды - пякельнiца, як ноч.

148

Якiя вочы мне дало каханне, Як праўду блытае з хлуснёй пагляд! Цi, можа, розуму прыйшло згасанне I ён у блытанiне вiнават?

Калi ўсё добра, што iм даспадобы, Чаму ж не згодны свет i людзi з тым? А калi не, дык цi не лепш было бы Прызнаць, што праўды ў iх няма зусiм?

I што б сказалi вочы аб прыгожым, Калi сляза бяссоння крые зрок? Нам сонца нават пасвяцiць не можа, Калi на небе покрыва з аблок.

Любоў сумысля слёзы шле на вочы: Схаваць за iмi ўсе заганы хоча.

149

Як можаш ты, гарэзнiца, сказаць, Што я цябе нiбыта не люблю, Калi з табой выходжу ваяваць Я на iстоту ўласную сваю?

Цi сябраваў я з ворагам тваiм? Цi заляцаўся да тваiх лiхiх? Калi ж глядзела поглядам благiм, Цi не сустрэў яго мой сцiплы ўздых?

Цi ёсць што-небудзь вартае ў мяне, Чаго б да ног тваiх я не сiхiлiў? Як твой загад з-пад веек мiльгане, Хiба яго не выканаў калi?

Твая варожасць сведчыць аб адным: Вiдушчых любiш ты, я ж стаў сляпым.

150

Дзе ты такую ўладу набыла, Каб панаваць - бяссiльная - над сiлай, Хлусiць, што дзень прыгож не ад святла, Хлусiць на iсцiну мяне схiлiла?

Якiм прымусам ты ўтлумiла мне Дабром лiчыць зло ўсё тваёй iстоты, I так, што грэх цяпер мне прыямней, Чым самая прываблiвая цнота?

Цяпер за тое ўсё цябе люблю, За што б напэўна мусiў ненавiдзець. Калi зняважыць хто любоў маю, Дык з iм мяне ты не павiнна крыўдзiць.

Калi магу нявартую любiць, Дык варты больш я сам любiмым быць.

151

Любоў не ведае згрызот сумлення, Тым часам мацi iх - сама любоў. Каб не шукаць пасля табе збавення, Лепш не нагадвай мне сваiх грахоў.

Каб грэшных думак ты сама не мела, Адкуль бы iх дазналася душа? Пакуль не спакушае змуста цела, Нiхто не мог бы плоцi спакушаць.

Яна ўстае, як раб перад царыцай, Тваё iмя пачуўшы i загад, Каб, мэту ўцэлiўшы, да ног схiлiцца, Пачуццем гордасцi напоўнiўшы пагляд.

Без жадных каянняў табе той рады, Хто ўздымы ведае i заняпады.

152

Цябе пазнаўшы, клятву я нарушыў, Ты ж прывяла дзве здрады за сабой: Заганьбiўшы спачатку ложак мужаў, Пасля зграшыўшы зноў перада мной.