Читать «Плач перапёлкі» онлайн - страница 139

Іван Чыгрынаў

— Тады вось ва мне і зламалася штосьці ўсярэдзіне, — ківаў галавой Чубару ваенурач. — Здавалася б — урач, бачыў нямала смерцяў нават у мірны час, бо наша прафесія па сабе такая, аднак вось жа зламалася нейкая спружына, на якой трымалася ва мне ўсё. Можа, таму, што брат быў. Словам, цяпер вы не павінны сумнявацца. Я сапраўды нікуды не варты ўжо!..