Читать «Плач перапёлкі» онлайн - страница 192
Іван Чыгрынаў
Між тым пярэднія верамейкаўцы ўжо абступілі забітага лася. Нехта з дарослых, можа, шкадуючы, паспрабаваў злавіць растапыранымі рукамі ласянё, якое неспакойна мітусілася вакол, але тое не далося. Тады за ласянём пагналіся падлеткі. Ласянё адбеглася трохі на коўзкі сухадол. Але зноў не далося ў рукі. Тым часам і не ўцякала далёка. Адно рабіла, як птушка, кругі вакол натоўпу, пасярод якога на сцежцы ў лужыне крыві ляжаў лось. І толькі пасля, як хлапчукі моцна заганялі яго, яно павярнула шукаць ратунку ў лес.
Чубар адступіў далей за кусты ядлоўцу і, нібыта баючыся прапусціць галоўнае, талопіў вочы на тое, што адбывалася ля крыніцы, дакладней, чакаў, што мелася адбыцца там з прыходам верамейкаўцаў. Захоплены гэтым, ён нават не заўважыў, як трохі вышэй, на ўзгорку і таксама на нядаўні стрэл, выскачыў перадавы раз’езд нямецкай вайсковай часці, якая ўступала ў Верамейкі паўз хату Юхіма Кандрусевіча.
Канчаўся ўсяго толькі другі месяц вайны...
* — Спыніся! (ням.)
** — Досыць нам зайцоў палохаць.
— Не блага было б, Курт, пацэліць ужо і па зайцу. А то абрыдла гэтая свініна. Ды і задніца ад гарохавых кансерваў баліць.
— Твая праўда, Ганс. Смажаная зайчына — гэта якраз тое, чаго не хапае нам цяпер.
— Заўтра паглядзім, можа, сапраўды падстрэлілі?
— Але нават енку не было чуваць. Яны ж заўсёды перад смерцю енчаць, як і людзі.
— Бывае, што і не енчаць (ням.).
*** — Хутчэй, тут прыгожая дзяўчына! (ням.)
**** — Дзяўчына, прыгожая дзяўчына! (ням.)
***** — Ну, што цырымонішся, Генрых... Раз першы агледзеў, то і валачы яе ў канаву. Дзеўка твая, і ніхто больш не мае на яе права. Але цягні яе падалей адсюль, каб не было хоць зайздросна. Ды пад хвост там, пад хвост ёй, каб запомніла на ўсё жыццё... (ням.)
****** — А ты чаго талопіш вочы, старая карга? Думаеш, і ты каму патрэбна? Сабакам яе, сабакам! (ням.)
******* — Не палохайся, золатка... Салдаты доблеснай арміі вялікага фюрэра... (ням.)
******** «Вернер Хольцмахер, лейтэнант, камандзір роты грэнадзёрскага палка» (ням.).
********* — Ну, дачакаліся, блазнюкі?.. Але паглядзіце, што там ваша, а то без штаноў хадзіць давядзецца... (яўр.)