Читать «Тутэйшыя» онлайн - страница 22
Янка Купала
НАСТА. Аб чым гэта вы так задумаліся, мусье Нікіці?
МІКІТА. Ды ўсё аб тым самым, меджду протчым, хэрувімская мамзэль Наста: аб вас мае думы ўпалі ў глыбокую задуму.
НАСТА. I глупства робяць гэтыя вашы думы. Я ж вам ужо цяперся забараніла думаць аба мне, пакуль не зробіцеся асэсарам! Значыцца, і не маеце права думаць.
МІКІТА. Не магу вытрываць, сэрафімская, меджду протчым, мамзэль Наста, аніяк не магу вытрываць! (
НАСТА. Хапун вас не схопіць, мусье Нікіці, калі яшчэ крыху пачакаеце на мае рукі і на маё сэрца. Толькі тады з гэтага квасу будзе піва, калі я з пэўных крыніц напэўна даведаюся, што вы не рэгістратар толькі, а ўжо асэсар. А іншых залётаў ды іншых каханняў мой організм не прымае. Пакіньце кленчыць на лаўцы, а так сабе на зямлі чакайце. Будзьце здаровы! Мушу збегаць у вадну пэўную крыніцу. (
Мікіта (
З'ява XII
Мікіта, Абарванец.
АБАРВАНЕЦ (ўвайшоўшы з таго боку, куды Наста выйшла, ды кленчачага з працягнутымі рукамі Мікіты). Пажэртвуйце, таварыш, безработнаму!
МІКІТА (зышоўшы з лаўкі, набок). Пачынаецца! Падумаеш, таварыш! (Да Абарванца.) Выбачайце, я не таварыш, а, меджду протчым, буржуаз, а як вам хіба ведама — буржуазія нічым не жэртвуе. (Сярдзіта адварачваецца набок.)
Абарванец (
З'ява XIII
Мікіта.
МІКІТА (да праходзячай з чырвоным сцягам групы грамадзян і грамадзянак). Мо, шаноўныя мадамы і мусьі, патрабуеце купіць марак? (Мацаецца па кішэнях.) Новенькія... Але, новенькія... Дзе ж яны? (Прыглядаецца на зямлю, на лаўку.)
Грамадзяне і грамадзянкі, пырснуўшы смехам, пайшлі.
Сцягнуў нехта! Апошнія грошыкі сцягнуў, меджду протчым, і рускія і нямецкія. Заўтра не будзе за што і рук зачапіць. (
Паўза.
Пачынаецца танец Ценяў пад музыку шарманкі. Пасля некалькіх мінут раптоўна ўрываюцца зыкі вайсковай музыкі, граючай цырыманіяльны марш, і крыкі: «Ура! Ура!» Танцуючыя Цені нікнуць.
Мікіта (