Читать «Так і жывём, брат» онлайн - страница 186

Васіль Ткачоў

Сцяпан не зауважыў, калі да яго падышла Маруся, ён толькі пачуў яе сіплы старэчы голас — з-за спіны яна без усмешкі спытала:

– 3 кім тэта ты, Сцяпан, балбочаш?

– Са слупом! – сказаў пераканана i неяк горда.

– X-xi, друга знайшоў!

– Затое ён язык за зубамі ўмее трымаць. I не п'е. А я – усё, кідаю. Мне цяпер таварыш непітучы трэба – каб было з каго прыклад браць. Ясна?

Маруся пляснула ў далоні:

– Няўжо кінеш?

– Як піць даць. На поўным аснаванні завязваю. Ужо, можна сказаць, кінуў...

– Тады табе людзі помнік паставяць. На самым відным месцы. Дзе раней царква была.

– Мне помнік стаіць, – Сцяпан глядзеў некуды ўбок, задумліва, сур'ёзна. – У цэнтры вёскі. Дзе салдат галаву схіліў... а я, Маруся, праходжу іншы раз міма i баюся яму ў вочы глянуць. Сорамна... на таварыша майго дужа салдат той падобны... на сібірака Пецьку Шыляева. Як з яго ляпілі помнік... Няма Пецькі, а я, хрэн стары, жыву. Цьфу! Усё, не п'ю... можна сказаць.

– Ну, калі ўжо i сапраўды абразумішся i кінеш, то купі расчоску.

Сцяпан зняў кепку, папляваў на далонь, прыгладзіў рэдкія сівыя кудзеркі.

– Касцюм новы. I жаніся, – не то жартам, не то сур'ёзна раіла суседу Маруся.

– Ты што, здурэла? Гэта мне, Сцяпану, яшчэ i хамут на шыю? Не, не буду. 3 вамі, бабамі, толькі клопат лішні. Ты вось што, Маруся. Ты лепш памажы мне слуп у бядзе не пакінуць.

– Навошта табе тэты крыж? – паціснула сухенькімі плячыма старая.

– Не з цябе зняў, – Сцяпан падцягнуў слуп бліжэй да паркана. – Адзін стаіць. Як сірата. А вёска наша цяпер пачынаецца вось адсюль... ад маёй хаты. Запомні. Сціснулася Кругліца, як гармоня. Тут няхай і стаіць.

– Няхай бы стаяў, дзе ўлада паставіла.

– Не месца яму там! – строга сказаў Сцяпан і так зірнуў на Марусю, што той нічога не заставалася рабіць, як паслухацца. – Не месца! 3 сабой слуп не рауняй!