Читать «Так і жывём, брат» онлайн - страница 184

Васіль Ткачоў

Вострыць разцы, а сам пазipae на дарожку, па якой павінна б прамчаць на спрытным аўтакары Зінка. Усміхнуцца хоць ёй, ці што? Нешта не відаць. Нудота. Брыгадзір, Пятровіч, прыспешвае, ён ycix падганяе: давай, братва, давай! І да Сцяпана: «Маляваць умееш? Пара «маланку» выпускать. У лідэрах мы. Разумееш?» Нехта крычыць брыгадзіру: «Самі выпусцяць. Што мы сябе хваліць будзем, Пятровіч!» Малайчына, выручыў Сцяпана, а то б далі аловак – і малюй-пішы, хвалі таварышаў. А які з яго, Сцяпана, nicap, скажыце? Які мастак? Усё жыццё потым хлопцы смяяцца будуць.

Дамоў вяртаўся Сцяпан штодня стомлены. Да ног быццам хто гіры прывязаў. I не рабіў жа нічога, а ледзьве цёгся. Мо таму i стамляўся, што не рабіў? Так усё, па дробязях. Радасці не адчуваў, пуста ўсяродку было, а ці ж для яго такое? Сцяпан пагадзіўся б лепш на чыгуначнай станцыі вагоны апаражняць – куды б лягчэй было. Мчаў бы дахаты, бег, першай справай Зінку б над сабой ускінуў: во хто мы, работнікі! А так – пуста...

– Зін, а 3ін, – Сцяпан шоргае сандалетамі па тратуары, сумны і маўклівы. – Ты мяне чуеш, Зін?

– Што, Сцёпка? – хітра зазірае ў вочы жонка.– Што табе, родненькі?

– Упёрся я на таго токара, а навошта? Не, ты не хвалюйся. Я тэта так сказаў... не падумауў я...

– Не хітруй. Падумаў ты. I цяпер думаеш. Увесь час думаеш, як жывеш у горадзе. Ды і хіба ж я не бачу, што не падабаецца табе на заводзе. Табе б у полі, Сцяпан... Над небам. А цэх не вабіць. Я ж ведаю...

Малайчына, Зінка. Разумее, бачыць наскрозь, і таму Сцяпан весялее, але не знаходзіць, што сказаць жонцы. Трэба ж сказаць так, каб не пакрыўдзщь яе. Няма слоў. Пракаўтнуў усе бытта.

– Ведаеш, Зін, бяру ў рукі нарыхтоўку, а мне здаецца, што трымаю не халодны метал, а бульбіну ці бурак. Чэсна, Зін. I доўга не ведаю, што рабіць. Ці заціскаць яго на апрацоўку, ці што... Вочы шукаюць бурт, так i хочацца нарыхтоўку тую кіннуць туды – замест бульбіны...

– Я разумею цябе, разумею.

– А можа, мы ўсё ж рашымся?..– Сцяпан запавольвае хаду, не зводзіць вачэй з Зінкі.

Зінка маўчыць.

– Там, у Бярозаўцы, i для цябе работа знойдзецца. Бібліятэку прымеш. Я дамоўлюся, не, ты не хвалюйся, не трэба, Зін, я дамоўлюся са старшынёй сельсавета. Возьме. А хочаш, пры клубе білеты прадаваць будзеш. Хочаш?

Зінка апускае вочы, ідзе моўчкі. «Дзівак усё ж гэты Сцяпан, – разважае, пэўна. – Людзі з вёскі ў горад бягуць, а мы — туды. Засмяюць на рабоце. А суседзі – што падумаюць? А чаму б не жыць нам у горадзе? I домік жа ў нас, i гародчык. Тыя ж калі едуць, то на голае месца. Па кватэрах туляцца, з апошнім рублём не лічацца – каб толькі ў горадзе... А вунь i Косцік з тае ж Бярозаўкі? Тры дні ў горадзе, а нос высока трымае, так задраў, што дзе там! Пра вёску i не ўспомніць. Джынсы кyпiў. A гаварок? Вы б толькі пачулі! «Это мы-то, городские, не сможем? Кто сказал? А мой?..» – На вачах Зіны Сцяпан заўважае слёзы.