Читать «Жнівень» онлайн - страница 4

Ніна Мацяш

* * * Дзе ты, даўняя любасць? Белы корань душы... Глей самотнасці грубай Дзёрзка разварушы! Даўкіх будняў прагалы Перакрэслі сабой. Без цябе што б я знала Пра пяшчоту, пра боль? Мне маркоты не збыцца, Як гарбунні — гарба. Без цябе не адкрыцца, Што такое журба. Так настойліва беды Промнік сонца дзяўбе... Як магла б я паведаць Прагу жыць — без цябе? Дзе б я чэрпала сілы Усміхацца, спяваць? Чым падцятыя крылы Тут змагла б мацаваць? Ты ці лекі, ці згуба — Нематой не душы, Безаглядная любасць, Вечны корань душы... A СТАЎ НАПАМІНАМ Аклікаць юнацтва недарэчна, Не было яго ў маіх гадах. ...Ты напраўду першы-лепшы стрэчны, З кім i размінуцца не шкада. Раскладала ў цвёрдыя дзве столкі Гарката, што можна мне, што — не. ...Ты напраўду субяседнік толькі, З кім прыемна пабалакаць мне. Прыпадае да грудзей з павіннай Сталасць марнакрылая мая. ...I нашто ж ты стаў мне напамінам, Што мінаю, што мінаю я?.. БЫЛО ...I раптам адышоў, амаль адбег. Hi слова не сказаў на адвітанне. I кожны крок твой абяцаў вяртанне. Вясновы дзень гуляў у «сонца-дождж». I неўпрыкметку набракаў змярканнем. I набракала цемраю чаканне. Мне ж без цябе ўжо не было дарог. A людзі абміналі, нібы здані. Бы ў прорву, падалі мае пытанні. Быў родным горад — раптам пасткай стаў. Мая прапала вуліца дазвання. Дзе я... дзе ты... гуканне i блуканне... * * * Нашто мне гэты дзень Без цябе? Сінічка за акном — Без цябе? I сонечная плынь — Без цябе? I гурт людскі нашто — Без цябе? Травінка кволая — I тая не ўзрастае Дзеля самой сябе. Нашто мне гэты дзень Пустыня? З ВАЧЭЙ ДАЛОЎ — I З СЭРЦА ПРЭЧ Прымаўка гэта Бяскрыўднай малачаінкай гайдалася Вакол шляхоў чужых,— Каб на маёй сцяжыне асатом Аднойчы ўпіцца мне ў свядомасць: «Так, праўда. Клятвы — Ноша непасільная Для сэрда». Змірыся з гэтым, Памяць. У СВЯТЛЕ МАЛАHAK Не памыляецца наканаванасць. Калі пры ясным сонцы заблукаю, Як знепрытомненая, У трох соснах, Яна маланкай выбавіць з зацьмення, Якая вокамгненна давядзе, Куды зайшла я, Дзе мая дарога. Ці хопіць сілы на дарогу зноў? Жывая засталася — Значыць, хопіць. Не памыляецца наканаванасць.