Читать «Жнівень» онлайн - страница 3

Ніна Мацяш

ВЫЙСЦЕ Пераклікаюцца званкі, Як спозненыя жаўрукі!.. Не будзем сумныя. Не варт. Перавядзем усё на жарт! Хто як пераглядаўся з кім — Пасмеймася, бо позірк — дым! Што сказана каму было — Не дайма веры, слова — тло! А жаль... Ператаўчэм свой жаль... Перавядзем усё на жарт! * * * Пагаворым на розных мовах (Разумеючы кожны нюанс), Інстынктыўна творачы ўмовы, Каб мацней не збліжала нас. Пад крылом усвядомленай сілы, Што пануем усё ж над сабой, Бесклапотна прамовіцца: «Мілы» I ў сур'ёз не ўзвядзецца табой. Прывітальным тваім: «Дарагая» Толькі песня святлее мая, Вечаровая песня над гаем Непрыкаянага салаўя... ПЛАТА Колькі важыць святло? — З адказу на гэта Прырода не робіць сакрэту: Хоць бы столькі, Колькі важыць пялёстак вішнёвага цвету. A колькі ж каштуе святло? — Белы свет Знае плату адну за яго спаконвеку: Жыццё чалавека. ШЧАСЦЮ Я ўжо не веру ў незвычайнасць. Жбан воду носіць да пары. Занадта доўга ты маўчала, Каб мне пра цуд мой гаварыць. Твайго аддару не баюся, Кладзіся ценем на ілбе. Ужо ў табе зашмат спакусы, Каб я паверыла ў цябе. HE СПАЗНІСЯ Толькі мо ў казцы ёсць лёс — нібы кошык, Поўны адно медуніц ды суніц. Бойся спазніцца са словам харошым: Тонка прадзецца жыццёвая ніць. A ліха не спіць... Ах, запіваць бы сухую скарынку Наканаванага — з чыстых крыніц! Бойся спазнідца з харошым учынкам: Тонка прадзецца жыццёвая ніць. A ліха не спіць... ШАРАЯ ГАДЗІНА «Каханы, мой каханы! Мне хораша з табою. Ніводнае хмурыны У небе нада мною. Усе яны знікаюць Яшчэ на даляглядзе, Пакуль прысутнасдь сведчыць Твая пра душ суладдзе. Адужаю хваробы, Не змоўчу на абразу. Я знаю, што «Кахаю Цябе» — зусім не фраза. Братазабойна ў свеце. Ваююць за радзіму?.. Ты прыгарні пяшчотней Мяне, о мой адзіны. Ахоўна i надзейна Тваё пульсуе сэрца. Я знаю, ёсць людское I шчасце, i бяссмерце. Ёсць сіла, што нітуе Свет, горам дратаваны». ...Няма каму сказаць мне: «Каханы, мой каханы!» ГОЛАС ЧАЦВЁРТАЙ Усё гудуць на земным доле, Гудуць пякельныя віры... Хацела аднаго ад долі: Душою з небам гаварыць. ...Hi ў кім, Hi ў чым не паўтарыцца. Скіпела ў слёзку — i няма... Такому толькі там забыцца, Дзе памяць знішчана сама. Зноў сад магутна раскашуе На попеле i на крыві. Адно мяне, бярозку тую, Чацвёртую — не ажывіць. Калі ад душ кара адстане? Крычы, мой лёс, пячы, шчымі, Каб людзі ў шматмільярдным стане Нарэшце зваліся людзьмі!