Читать «Жнівень» онлайн

Ніна Мацяш

Hіна Мацяш

Жнівень

Жнівень: Лірыка.— Мн.: Маст. літ., 1985,- 78 с., іл.

Рэцэнзент Уладзімір Васілевіч 

ЛЮБОЎ Той час, які прасякнуты табою...— Адно ў той час бываю я жывою. Адно тады напэўна знаю я: Не марна доля доўжыцца мая. Не марна выпрабоўвае сурова: Ты — зерне ў ёй. Астатняе — палова. МАРНАСЦЬ Ёсць справа, Ёсць клопат, А ёсць мітусня, Ёсць тое, Што выявіцца ў непадкупнасці дня Лухтою: I рэчы, якімі сябе атачыў, I жалі,— Бо вымерлі пеўчыя птушкі душы, Сканалі. Дай бог развярэдзіцца жорсткай нудзьбе Па промню!.. Якая жанчына кахала цябе!.. Ці ўспомніш? * * * Прыпыніся на хвіліну, Чалавек. Прыглушы машыну вечнай спешкі I пад засенню жалезнага ламачча, Як калісьці пад зялёным дрэвам, Ты прысядзь, прымруж свае павекі. Хоць на момант ціха засяродзься, Прыгадай свой шматвяковы ранак: Колькі жыў ты — ты абараняўся. Абараняўся ад звяроў драпежных. Абараняўся ад стыхій шалёных. Абараняўся ад уласных жахаў Перад усім няўцямна таямнічым. Найбольш абараняўся ты. Дык, можа, Пагэтаму ты й выжыў, Чалавек? Расплюшчы вочы, паглядзі навокал: Дзівоснае відовішча, ці праўда? Замест пячор асклізлых, кажановых — Вясёлкавыя — Аж да неба — Гмахі; Жахлівыя калісьці бліскавіцы Пакорнай хваляй цыркавога ззяння Тваю руку ўладарную цалуюць,— Як пераможна гэтая рука Тармосіць расчасаныя загрыўкі Прыручаных драпежнікаў!.. Як дзёрзка Рука твая цяпер не камень з прашчы Кідае, А, дапытлівая, ўзносіць У таямнічы Космас караблі!.. Дзівоснае відовішча, ці праўда? Папляскай, Чалавек, У ладкі, Папляскай сам сабе! А вунь глядзі, глядзі — Над полем Лунае ў вышыні шуляк, I каменем спадае ўніз, I зноў узлунвае ў нябёсы, I ў кіпцюрах яго — Палёўка... Ды толькі — што гэта? Шуляк, Здабычу з'еўшы, мёртвы сам Дадолу падае: палёўка Зрабілася жывой атрутай Табой затручанага поля... Папляскай, Чалавек, у ладкі, Папляскай сам сабе!.. А вунь — глядзі, глядзі — Бяжыць рака, Табой спрамлёная, бяжыць яшчэ, віруе, Ды ўжо замест гарлачыкаў— Цвіце Разводдзе плямаў масляных — I б'ецца Канальна рыба ў тых зіхоткіх кветках, I ракі ачмурэлыя на сушу Паўзуць з атручанай табой ракі... Папляскай, Чалавек, у ладкі... А можа стацца так, што ў нетрах у жалезных, Якімі ты сябе натхнёна атачыў, Не толькі архідэй зоркападобных, A пырніку, a крапівы не ўбачыш, A лісціка трыпутніку не знойдзеш Да ранкі развярэджанай прыкласці — Бо тэта ж дробязь, толькі пустазелле... Нібыта сам ты, цэласны, магутны, Не з дробязей складаешся, не з клетак, Нібыта сам — не частачка Прыроды... Дзе позірк твой блукае, Чалавек? Ты ж сапраўды i кмелівы, i дужы, Ты ж сапраўды дапытлівы i спрытны, I працаваць ты, i любіць умееш, I нават на самаахвярнасць здольны! Чаму ж ты ад садоў Семіраміды Ідзеш да творанай жыўцом пустыні? Абараняўся ты, a стаў драпежны, I вось — палюеш на сабе падобных, I адсякаеш рукі піяністу, I вырываеш вочы мастаку, Ca стадыёна чыніш лагер смерці, Сабор ператвараеш у казарму!.. Ты ўстаў. Ты азіраешся... Ты болей Не хочаш воплескаў у гонар свой, Не хочаш!.. У засені жалезнага ламачча Праклюнулася каліва надзеі.