Читать «Жнівень» онлайн - страница 5

Ніна Мацяш

* * * — Не хвалюйся, ён не прыйдзе, I няма чаго чакаць. Усміхніся — i па крыўдзе, Бо на што тут наракаць?! Хто табе ён? Хто яму ты? Што вас звязвае? — Званкі, Здань аквечанай мінуты, Прывід сябравай рукі! Смешна прывідаў чакаць! ...Ах, сябе не ашукаць, Хоць i кепікі цяперка, Пасміханне ды зарок!.. Бо хацелася ж цяпельца, Каб ачалавечыць змрок... ЯК СНЕННЕ Шэра i золка. Вось мы i падсочаны Вокам разлукі, Каб назаўсёды, навек раз'ядналіся Нашыя рукі. Не гавару табе: «Усё будзе добра». Добра не будзе. Можа, тады хіба толькі, як з памяці Дні гэты збудзем. Дні, што жывілі нас гэтак, як жывіць Хлебная луста. ...Неяк прыслухаемся: а-ні-чо-га... Ціха i пуста... Толькі далёка-далёка ў свядомасці Нешта адзначыць: ...лівень святла... звонкі голас шчаслівы... Сненне, няйначай. * * * Я не хачу, каб гэты дзень, што сёння, Як беспардонны кватарант, пакой мой Заняў нахабна,— Не хачу, каб ён Звёў на нішто мяне, каб растаптаў Стовокаю сваёю паражнечай, Што так з усіх куткоў мяне высочвае! Ратуй мяне, мой учарашні дзень! Ты даў прытулак гэтакай вялікай Журбоце, Гэткай паўнамоцнай радасці, Што мне, тады спазнаўшай прорву й неба Любові гораснай,— адзіна там I ўтульна мне, паўсюдна беспрытульнай З вясёлкай тою, з валунамі тымі... Не адступайся, дзень мой учарашні. Я i сама змагу цябе адпрэчыць. Бо адзінота — шчэ не паражнеча. ПАСЛЯ ШТОРМУ Глыбокае ранне, глыбокая ціша. I толькі заілена ўсхліпваюць хвалі. «Мінулася бура,— зняможана пішуць. Прайшла. Прашалела. Зноў ранне. Зноў ціша. На беразе гэтым Зашмулена-бурым Вось-вось людзі з'явяцца — Выпладні буры. Па ёд. Па бурштын. Па абломкі — Хто ўчора Блакітны свой паруснік Даверыў мору». МОСТ Кажуць, ноч была цёмнаю вельмі. Не заўважыла змроку: Мне твой воблік свяціў цеплавокі. Кажуць, ноч была ветранай дужа. Не запомніла слоты: Атуляла ад ветру пяшчота. Кажуць, снег нават падаў уночы. Калі гэта i праўда — Растапіла яго наша радасць. Я не згасну былінкай бязраднай, Хоць i сцюжа навокал, Покуль ты ў мяне ёсць, мой далёкі. Не хачу ўжо нічога, нічога, Hi лістоў, ні прыездаў — Быццам мостам, звязала нас бездань... * * * А немагчымага няма. Ты толькі прывідна далека. Я ж i адна — неадзінокая, Бо немагчымага няма. I пэўна знаюць халады, I пэўна знае шчыры вечар, Як можа ўспалыхнуць сустрэча З абвугленай немагаты. Ёсць пажыццёвая турма — Ёсць пажыццёвае імкненне Да жыццядарнага збавення,— I немагчымага няма.