Читать «Жнівень» онлайн - страница 2

Ніна Мацяш

ЛЮДСКАЯ ДОЛЯ Такая ўжо нашая доля — Не ведаць адхлання Ад болю за ўсіх нас, Ад болю I ад спачування. Цягнуць, узваліўшы на плечы, Уласную ношку Пакут i надзей чалавечых, I ўласнай дарожкай Стварыць хоць бы пробліск на выйсце Знямогламу духам, Каб ён, Як пупышка — да лісця, Быў прагны да руху. Каб ён, Нібы завязь — да плода, Між горкага голля Выспельваў людзям пагоду. Такая ў нас доля. * * * I прыйдзе ноч, i ноч міне, I дзень павекі разамкне I аглядзіцца навакола. Ці будзе рады й мне? Ён — грук матораў, шоргат шын, Ён — самалётны рык вышынь,— Што для яго пялёстак кволы Ссамотненай душы? Па бровы ўкутаму ў браню, Пялёстак той, як парахню, Бязлітасна пусціць на вецер Было б так легка дню,— Калі б у непрыманні зла Душа змагарна не ўрасла У заўтрае надзей бяссмерцем. * * * Цікуеш за маімі песнямі, Кажнюсенькую ловіш ноту, Бо часта будні твае скрэслены Рукой няшчаднай адзіноты, Бо хочаш ты Маёй пяшчоты. Якія ж ісціны адкрыліся, Што не хапае ўжо адвагі Паўстаць Супроць сваёй бяскрыласці, Супроць уяўнай раўнавагі Паміж натоленасцю — Смагай? Якою праўдаю апоена Сама я на мяжы чужання, Што знерухомелі абое мы Тут, у паўкроку да світання, Што ў золку Бачыцца змярканне? * * * Пытается, чаго маўчу. Я не хачу Парушыць гэтую магчымасць Паслухаць, Што там, за вачыма, За небам позірку твайго. Загавару — i не пачую, Што Птушка часу нам вяшчуе. * * * Усе мы, усе мы ў хадзьбе Да небакраю. Калі й чакаю чаго — ад сябе Чакаю. Табе не па сіле крок Маёю сцяжынай. Мы нават у снах сяброў Чужыя.