СНЕГАПАДЗамець —3 белага свету ды з чыстага поля.Як дзівосна туліцца гарачай шчакоюДа шалёна-вясёлага твару завеі...Зноў, як некалі, толькі ў харошае веру.Зноў, як колісь,пяшчотай заходзіцца сэрца.Толькі белая замець. Ні гора. Ні смерці.Белы вір раўнавагі. Ні здрады. Ні звады.Не канчайцеся, вейце, мае снегапады...1974ЛЯ БЕЛАГА ВОЗЕРА...I ўскіне возера, ускалыхне3 таемнага прадоння белы ранак.Мой светлы друг!..Вялікшае, што мне3 вялікшых радасцей наканавана.Мой шчодры друг!..Адзінае, над чымУладны тлен не будзе мець улады,Калі, як скнара, прымецца лічыцьПа мнемаюза права дыхацьплату.Усё ягоным будзе, нат пітво3 кастальскае крыніцы, нат маўчанне.Без намагання толькі вобраз твойУзмые горда з рук яго кашчавых.Калі ж пад восень кіне цераз лугДарогу месяц, выштукуе срэбрам,Я і з нябыту ўбачу: ты, мой друг...Душ знітаванасць...Хваль азёрных грэбні...1974НАДЗЕІ, ЯКУЮ ПРЫВЯЛІ ЗА РУКАУТы ўсё перамінаешся ў парозе?Шкада, не ўласнай воляю прыйшла...Ну што ж! Праходзь. 3 тваіх сясцёр цвілаТут не адна, ды час іх памарозіў...Ах, тыя, хто прывёў цябе сюды, —На свеце найдарожшыя мне людзі.Хай кожны крок іх крокам шчасця будзеПраз доўгія, пагодныя гады!Прысядзь на хвілю. Я не затрымаю.Даруй, затрымваць — проста не хачу.За ўсё на свеце тут жыццём плачу.(Нібыта ў тым бальзакаўскім рамане,Шматок шчыгрыну менее ўваччу...)Ты мне — чужая, хоць цябе сюдыПаслалі найдарожшыя мне людзі, —Хай кожны крок іх крокам шчасця будзеПраз доўгія, пагодныя гады!Твая вясёлкавасць не ўскалыхне.Таму, хто яваю не ашуканы,Навошта мыліцы самападману?Пакінь мяне.1975БАЛАДА РУХУБіты шлях пад нагаміці ні следу няма?То імгла,то прызыўна далягляд замаячыць,Быццам змрок расхінаесвятлістая доля самаРукою гарачай.Пагражальна правіслі над зямлёй правады —Чалавека хітаеад смяртэльнай напругіШчасцятворнай, пакутнай,самаахвярнай хадыЗа другі.Быць не можа ў братэрства нічыйных палос,Між людзейбыць не можа старонняга болю!Даўжынёй у стагоддзі дарога;толькі днець пачалоНад доляй.1975