Читать «Паварот на лета» онлайн - страница 8

Ніна Мацяш

ТРЫ ДУДКІ Ах, чароўныя дудачкі з матчынай казкі!.. Падзьмеш у адну — і высахнуць слёзы; У Другую падзьмеш — засмяешся знячэўку; Возьмеш трэцюю — пусцішся ў скокі... Ах, чароўныя дудачкі з матчынай казкі! Паўжыцця давялося схадзіць, Каб здабыць вас, І цяжка даць веры яшчэ, Што ў руках у мяне вы. Але ў першую дудку таямнічага слова падзьму — Высыхае слязіна; Паднясу другую да вуснаў — і ўсміхацца гатова; А на трэцяй зайграю — смех паклоніцца нізка слязе За спатканае шчасце. 1975 * * * ...Трапечаш між людзьмі — Ліст у лістве густой. Расіначку садзьмі — І ліст ужо не той. І ўжо інакшы свет, Інакшы ў часу твар. Пакуль ты у лістве, І ты — яна, ліства. У слотнае радні І ўлік свой, і правы. ...Чуць, як лістком адным Балюча куст жывы... 1976 ПЕРШЫ СНЕГ Над даляглядам вечар устае, У шыбы вецер апантана ляскае, І снег, і снег, як спозненая ласка! ...I гэтак жа, як ласка, растае. Яшчэ лісты самотныя гараць, Яшчэ не ўся трава ў зіму ўмарожана. Не гавары са мной неасцярожна, Пяшчотай выпадковаю не рань. На недавер мне сіл яшчэ стае. Не веснавосць з вясёлкавымі краскамі — А снег, а снег, як спозненая ласка, І гэтак жа, як ласка, растае... 1976 ТЫ Быў. І не было. Пры выпадковых, Неназолістых спатканнях зрэдзь Бестурботна ападалі словы 3 доляю ні радаваць, ні грэць. Быў. І не было. Не бачна воку, Як карэнне дастае з зямлі Пад ільдамі, камянямі сокі, Каб у дрэва песню лета ўліць. Дзёрзка выбухнула лістота — Твая пяшчота. Што яна шукала ў маім лёсе? Сцверджання? Бунтоўнай праваты? Што шукала — ці знайсці ўдалося? Быў. І не было. І раптам — ТЫ!.. 1976 * * * «Палюбі мяне! Палюбі мяне...» — Прашаптаў і асек дыханне... Хістанулася ранне У расчыненым насцеж акне, Скаланулася да глыбінь На пагоду свежа і золка... «Палюбі мяне, палюбі!..» — Трапятнулі зраселыя зёлкі. Голас хутка мацнеў і рос, І ўжо там, дзе яснелі далі, — «Палюбі!..» — Светлякі бяроз Неба звон загайдалі! Ты, як промень, прыціхлы быў, А над нашым асмяглым летам — Страсны голас планеты: «Палюбі!.. Палюбі!..» 1976 * * * Як мне прывыкнуць да самой сябе, Цяперашняй, невызначальна новай? Адкуль, 3 якой неспасцігальнай сховы І рухі гэтыя мае, і словы? У рос пытаюся — Яны маўчаць. У зор пытаюся — Яны маўчаць. А прыйдзеш ты, Запознены, здарожаны, Шапне крывінка кожная: «Харошы мой!..» Пратрубіць безагляднасць раскавана! Як мне прывыкнуць да сябе — Каханай? У рос пытаюся — Яны маўчаць. У зор пытаюся — Яны маўчаць. А ты ўсміхаешся шчасліва... 1976