БАЛАДА ПАМЯЦІЦвіла пяшчотным лёнам неба сінь.Жаданая, чаканая, уладная,Ішла —не ў госці йшла, а назусімДа чалавекаРадасць Безаглядная.Ёй бачылася ўжо, як шумна ў домУвойдзе гаспадыняй раным-раненька....Сурова заступіў дарогу дот,Аброслы мёртвым зеллем і крываўнікам.1975ДВА ДРЭВЫПрыпыніцеся, дні, пачакайце!Лёт шалёны......Пасадзі пад акном маім, бацька,Рабіну і клёна.Я не ведаю дрэва, якоеКрасамоўней рабіныМне сцвярджала б заўсёднай парою,Што нягоды любыяМожна мужнай душой адолець(Так, як маці)І з падсечаным нават голлемЦвету не страціць.Я не ведаю дрэва, каб гэтак,Як клён, гаварылаПра ранімасць бацькоўскага свету,Пяшчоту і сілу...Пасадзі пад акном маім, бацька,Рабіну і клёна.Век над лёсам дачкі калыхаццаСанцалюбным іх кронам.1975КАЛЫХАНКА МАМЕБыць разам выпадае нам так мала...Забудзь трывогу вечную сваю,Прыляж, мая натомленая мама,Як некалі ты мне, табе спяю.Задрэмлюць веі над вачыма карымі —Не дам упасці й парушынцы я.Сустрэнься ў сне з сабой, мая ласкавая,З вясной сваёю, любая мая.Хоць кропля з абяцанага нам маемЗбываецца праз мулкія гады.Прыляж, мая даверлівая мама,Спяю табе, як мне спявала ты.Задрэмлюць веі над вачыма карымі —Не дам упасці й парушынцы я.Сустрэнься ў сне з сабой, мая ласкавая,З вясной сваёю, любая мая.Любоў нябёсы над табой трымае,Любоўю зораць дні ў тваім акне.Прыляж, мая усмешлівая мама,Спяю табе, як ты спявала мне.Задрэмлюць веі над вачыма карымі —Не дам упасці й парушынцы я.Сустрэнься ў сне з сабой, мая ласкавая,3 вясной сваёю, любая мая.1975ЗВЫЧАЙНАСЦЬ ПАД МІРНЫМ НЕБАМГарэзяць на падворку дзеці.Курыць туманцам нізкім пожня.Усё звычайна ў гэтым свеце:І першы ўсхліп, і ўздых апошні —Як дым над комінам вясковым,Як тонкі месяца акрайчык.Спакон вякоў было такое:Смяюцца людзі, людзі плачуць.Ступае на каціных лапкахНоч зорна-жнівеньскае масці.Чаму ж ад кволай думкі зябка —Што згэтуль знічкай мне прапасці?Усё звычайна ў гэтым свеце,І першы ўсхліп, і ўздых апошні —Былі каб толькі вечна дзеці,І дым над комінам, і пожня!Ды як набыць бясстрашнай сілыБез горычы, без нараканняСысці ў нябыт, а што любіла —Пакінуць тут усё дазвання,Калі й надзеінка не свеціць,Што ўпэўніцца зноў будзе можна:Усё звычайна ў гэтым свеце —І першы ўсхліп, і ўздых апошні?..1975