Читать «Паварот на лета» онлайн - страница 4

Ніна Мацяш

КРЫНІЦА Бярозавым святлом упала поўня У ціха разгайданы ветрам гай. Абавязкова некалі прыпомніць Табе твая шчаслівая туга І гэты гай, і апантанасць поўні. Пачуццяў іншых абарваўшы прывязь, Абавязкова вернецца сюды Твая душа, як па жывіцу, прыйдзе Да гэтае крынічнае вады, Пачуццяў іншых абарваўшы прывязь. Яна адна тут, ясная крыніца. Цяпер ты і не думаеш, бадай, Што толькі ў ёй адзінай і бруіцца Жыццё, якім гаворыць з намі гай. Любоў... Яна — як гэтая крыніца... Бярозавым святлом упала поўня... 1973 СОН-ТРАВА Якая дзіўнасць... Аж неверагодна... Схмялелы ліпень, чабаровы свет, І раптам — кропляю нябёс пагодных — Званок світальны сон-травы ў траве. Якая дзіўнасць... Дзе, у чым прычына, У якой нястачы вод, святла, цяпла, Што кветка толькі зараз расцвіла, Свой май у ліпні толькі прыручыла? Якая дзіўнасць... Я крануць не смею Бунтоўны, не ў пару, яе агонь: У хмельнасці чабору страсна спее Званок няспраўджанага сну майго. 1973 У ВЯНОК ЛЮБЕ * * * Твая істэрыка раздратавання Пры возеры, пераплываным мною, Калі цябе жахае, што жывою Мяне прадонне ўжо неверне, Не!— Твой лямант Зноў і зноў мяне ратуе ў цяжкім сне... Няўжо і там, І за мяжою невяртання, Табе так страшна плачацца Па мне?.. * * * Знаёма-новы, Ледзь абжыты дом. Мне абжываць яго. І1 ты Заходзіш. Не прывідам — Жывая. Пытаешся, ці я ўзяла вазон — Без кветкі ў хаце Як без гаспадыні... З патайным хваляваннем Я дзялюся Арэхамі з табой. І ты ўсміхаешся, бярэш... А неўзабаве, Цябе схаваўшы похапкам за дзверы, Аўтобус, Перапоўнены людзьмі, У пільную дарогу вырушае. Праз шыбу шэрую Твая відаць мне постаць. Ды ты ўжо не звяртаеш Увагі на мяне. Сачу шчымліва, Як прападае ў далечы Аўтобус... Вяртаюся ў тон звычна-новы дом, У ледзь абжыты: З краю на стале — ТАБОЙ ПАКІНУТЫЯ МНЕ АРЭХІ... * * * ...Усе задумы, словы, крокі, сны — Яны не абрываюцца труною: У душах блізкіх ядрацца яны Неўразумелай, жорсткаю віною. А свет — ранейшы?.. І не той, і той: У кожнага свой смех і свае слёзы. Атаву спеліць позні травастой, І кнігаўкі крычаць ў апошніх лозах. Усё, як пры табе. І я сама У клопатаў ранейшых у палоне, Як пры табе. Але цябе — няма, «Няма й не будзе...» — сэрца захалоне. Дык што ж такое, гэтае жыццё?!. Я азіраюся: твой сын малодшы На ўзмежжы, колючыся аб асцё, Збірае ў жменьку цёплыя валошкі... 1974