Читать «Поўны келіх» онлайн - страница 12

Ніна Мацяш

*** Час- Рахманы, бясстрасны, натурысты дзед — Канаваў гаспадарна (Прыняць бы з пакорай): За агульным сталом нам Не поруч сядзець, Каб увагу сваю аддаваць тым, Хто поруч. Нам змірыцца б... І мірымся, — Да пары, да красы, Што бязлітасна тлум і самоту авесшць! — І сальюць нашы смуткі свае галасы, І хіснецца зямля ад суладнейшай пеоні!.. І забыта, знябыта, знепрытомнена дзесь Тое рэха, што заўтра непазбежна паўторыць: «За агульным сталом нам Не поруч сядзець». А й яны хочуць душ нашых, Тыя, Хто поруч... ВЕРУ Пакуль жывая — ўсё будую штосыц, Чаму найменне знойдзецца па смерці. Пакуль што ведама адно: Будую дзеля радасці, Не дзеля адзіноты. , Пачвара ж гэтая Імгненна выцікоўвае Найдробязнейшую недасканаласць у стасунках З раднёй, З сябрамі вернымі, З каханым, З расплаканаю каняю І з васільком у жыце, — Каб пратачыцца, І запанаваць нахабна, І спатайка ўсё зруйнаваць дашчэнту. Так дорага, што ёсць на свеце песня, Якая — Веру я! — Не дасць будынку рухнуць. І светлы будзе ён. РАЗЛУКА Той дотык рук... лядзяны і дрыготкі... Той пацалунак... быццам нежывых... З дня ў дзень, З дня ў дзень, нібыта з году ў год я, Нашу ў сабе. Так носяць журавы У выраі маркоту па радзіме. Чужое неба шчасця не дае. У птахаў толькі смерць хіба адніме Шлях да айчыны, Да нябёс яе. ЧАСОВАСЦЬ Сузіральнай туі Марудлівага сонца, Мора, Гор І ВЕЧНАСЦЬ Позірку твайго: Мяне ўжо ад яго І горы не затуляць... АМАЛЬ КАЗКА За гарамі, за даламі, За бяссоннымі начамі, Жыў ды быў вялікі цар — Смутак, духу валадар. Быў той дух і сам не зломак, Моцны, горды быў той дух, Адалець часінай злою Мог любую ён бяду. Добра нам даўно вядома: Страшыць толькі невядомасць. Сёння знае дух паболей: І ўсёведанне падчас Пазбаўляе волі Нас. І тады прыходзіць смутак, Запаноўвае ў душы, І ягоны, Ласкай люты, Голас Цяжка заглушыць. Немагчыма запярэчыць Праўдзе голасу таго, Што ўскрывае недарэчнасць Запаветнага ўсяго. Як уласную няздарнасць, Так яскрава бачыш марнасць Спадзяванняў, намаганняў, Пашанотнасці, кахання... І адзіным выйсцем будзе У безвыходнай той журбе: Памагаць, чым можаш, людзям І не плакаць аб сабе. ЗЯЛЁНЫ ЛІСТ, ЧЫРВОНЫ КВЕТ Не разбурай таго, што ёсць. Душы звычайную прыязнасць Стаць іншаю не абавязвай, Пакуль нам хораша, як есць. Адзін неасцярожны крок — А свет зыначыцца адразу. Пасля вымогай не абразіць Нас, немаёмных, лёгкі крок? Зялёны ліст, чырвоны квет На подзіў туга перавіты, І крый нас божа пераблытаць Зялёны ліст, чырвоны квет...