Читать «Прыручэнне вясны» онлайн - страница 6

Ніна Мацяш

* * * Забойства Адбылося. Што магло Прадухіліць яго, Калі Бяссільны сам апоўдзень аказаўся, А людзі Так былі сабой заняты, Што нават не заўважылі Няшчасця: Відушчасць — Дар бязлітасны да тых, Хто ім валодае; Таму і рэдкі... І лёталі разгублена стрыжы Над скамянелай постаццю Жанчыны, Замерлай Над надзеяю сваёй, Заўжды такою кволай І жывучай, Цяпер Імгненна гэтак Бездыханнай; Хапіла Аднаго аблічча той, Каго калісь кахаў Яе каханы, — Падчас Знішчальней смерці Хараство... А той, Хто для загубленай надзеі Ужо адным ёй існаваннем быў Уладаром вады Жывой і мёртвай, Не ведаў, Што Забойства Адбылося... 1976 ЗНІЧКА Дыпціх 1 Адны вучоныя сцвярджаюць: Не ў дваццаць першае стагоддзе, А ў пацяпленне на планеце Няўхільна чалавецтва йдзе. А беззаганныя машыны Адначасова і бясстрасна Вучоным іншым памагаюць Зямлі вылічваць халады. I, каб не стыць у адзіноце, Мы так стараемся наблізіць Да нашае планеты Зоркі. А людзям усё роўна золка, Так часта безнадзейна золка. 2 І ты мне зорку абяцаў, І падарыў яе ў шуканні Цяпла спагады і любові. І ў нас адліжнела на сэрцы, Бо мы не ведалі яшчэ, Што зорка тая наша — Знічка. Цяпер жа, ведаючы ўсё Пра справядлівасць нашай знічкі, Не хочам ведаць анічога, І ў страху перад халадамі Зноў прагнем зоркі — Сэрца друга. 1977 БЕЗ ЦЯБЕ А мне ўсё лепей без цябе. Працую — не гарую. Спакойнай сіле не слабець — Магу звярнуць гару я. Бясплённа дзень не праміне, На мары не патрачу. Смяюся, калі смешна мне, А плачацца — не плачу. Так, мне ўсё лепей без цябе. Жніво наспела ў часе. Ні тлуму, ні трывог цяпер. ...I ні хвіліны шчасця. 1977 * * * Абступіце мяне, людзі, атачыце, Ні на міг не выпускайце з свайго кола: Ваша тлумнасць неабходна, як ніколі, Каб забыць мне, што цвітуць валошкі ў жыце. Каб не помніць, каб не слухаць, каб не бачыць Сінім-сінія і свята, і гаркоту, Каб мінальнай іх не прагнуць мне спякоты З безразважнаю адвагаю дзіцячай. Не праходзіць для душы беспакарана Логікі і пачуцця несумяшчальнасць. — Ды цнатліва, і банальна, й незвычайна Перапёлку з васільком вянчае ранак! Абступіце мяне, справы, атачыце, Ні на міг не выпускайце з свайго кола: Ваша ўлада неабходна, як ніколі, Каб не помніць, што крычаць валошкі ў жыце... 1977