Читать «Прыручэнне вясны» онлайн - страница 5

Ніна Мацяш

ДЗЕВЯТАЕ МАЯ Доўга цень на долю падаў, Я свой ясны дзень шукала, — А яго закалыхала Ноч на белым голлі саду. Ледзь шчакой крануся вецця — Абсыпаюць цветам промні. Як цябе, глыбока помню: Мірам гэта ўсё завецца... 1977 ГАТЭЛЬ «МІНСК», 374 Тры дні і ночы праляцелі, як тры пчолкі, Як рупныя тры пчолкі, Што з венчыка да венчыка, З травінкі да сярожынкі, Ад коціка ракітнага Да сонцасходнага падбелу, Ад звішнявелай, прахалоднае кісліцы (Салодкай, як кляновік) Да полымя ліловага пралескі — Тры пчолкі шчыравалі — Тры дні і ночы — І неслі ў цёмны вулей майго сэрца Пылок — Сухі, гаркавы, залачавы — Нектар Маіх нябёсаў і зямлі: Прыхільнасць і любоў сябрыны. Мёду слязіначка свеціцца: Тры дні і ночы праляцелі, як тры пчолкі... 1977 * * * Вечар задуменна Сеў каля дзвярэй. Аказаўся вечар Раніцы мудрэй. Згінула няпэўнасць, Знаю, што чакаць. Ад слязы бяссільнай Высахла шчака. Хай вам светла будзе, Усім, каго люблю! Промнем вечаровым Смутак спапялю. Свет такі адзіны, Дык чаго ж яшчэ? Чарадою птушкам Весці лёт лягчэй. Шляху немінуча Сонцам набракаць. Прагай скрыжавання — Да рукі рука. І не размінуцца... Травы ці ў расе? Задуменна вечар Пад дзвярыма сеў. 1975 НАДЗЕІ, ЯКУЮ ПРЫВЯЛІ ЗА РУКАЎ Ты ўсё перамінаешся ў парозе? Шкада, не ўласнай воляю прыйшла... Ну што ж! Праходзь. З тваіх сясцёр цвіла Тут не адна, ды час іх памарозіў... Ах, тыя, хто прывёў цябе сюды, — На свеце найдарожшыя мне людзі. Хай кожны крок іх крокам шчасця будзе Праз доўгія, пагодныя гады! Прысядзь на хвілю. Я не затрымаю. Даруй, затрымваць — проста не хачу. За ўсё на свеце тут жыццём плачу. (Нібыта ў тым бальзакаўскім рамане, Шматок шчыгрыну менее ўваччу...) Ты мне — чужая, хоць цябе сюды Паслалі найдарожшыя мне людзі — Хай кожны крок іх крокам шчасця будзе Праз доўгія, пагодныя гады! Твая вясёлкавасць не ўскалыхне. Таму, хто яваю не ашуканы, Навошта мыліцы самападману? Пакінь мяне. 1975