Читать «Палёт над жытам» онлайн - страница 6

Ніна Мацяш

* * * Звычайны, безнадзейны дзень Нічога не чакалася, і ўжо нічому сёння не адбыцца. Лілейкай гойдаецца сэрца ў затоцы пяшчоты невытлумачальнай... СКРЫПАЧ Уцёк у мушлю музыкі, а так глыбока, так глыбока, што да яго балкона на другім паверсе не дапясці ужо ніякім воклікам вячэрняга Парыжа. Стаіць сабе скрыпач і грае на ўласным беразе - нямога для бадзяжнікаў аглухлых - іншасвету: у мушлі музыкі. НА РЮ ДЭ КОНСЭРВАТУАР Юнак з юначкай гэтыя не тут ужо, не ў скверы гэтым, хоць постаці іх сплеценыя і навідавоку. Зыншалланечаныя ўласнымі абдымкамі, цалункамі, яны ўжо ў недасяжжы для косых позіркаў прахожых, маўклівага дакору іх, асуды, абурэння, - зэро, нуль абсалютны ўсё гэта зараз абраннікам спякотных сфераў мілосных. Яны йшчэ вернуцца з нябёсаў тых сюды, на рю дэ Консэрватуар, ды ім адным, адзіна ім гучацьме - як загучала - раскута жарсцевая, незямная фуга кахання. ПРЫСТАНАК ЗВЕЦЦА "ШЛЯХ" Так сонечніцца зараз куточак гэты горны: лагі і скалы ў хвоях, латкі снегу і пясок сыплівы пад асцярожлівай ступою! Спускаюся да ўзножжа, ведаючы,як - лягчэй - вярнуся на гэту гожую гару, дзе з людзьмі дзелены часовы мой прыстанак звецца "VІА" ДАРУНАК ЛЁСУ Аж з будучыні у шчылінку між немагчымасцю і сном патрапіць бляск ад свяцільні людской зычлівасці ды шчодрасці душэўнай і адлагодзяцца намеры злыя часу і прасторы, адладзяцца варункі, каб прагучала прыбянтэжанае а хоць такое во - прызнанне: - Дарунак лёсу - падарожжа гэтае маё ў Парыж». * * * І ветрам звейваліся, і натоўпамі затупваліся, паліліся апоўдні сонцам, а апоўначы з усякім смеццем разам змываліся вадой, наплыўнай з-пад парыжскіх тратуараў, сляцы ног нашых. ...Ды вось - выгаядваюць, жывыя, з закануркаў памяці і нам вяртаюць не сухалісг вандроўкі, а востры водар квету духа чалавечага і да людзей любові. * * * Узіраешся ў побыт - бы расчытваеш почырк чужы, незнаёмы. Зноў і зноў намагаешся ўцяміць сэнс кожнага знаку - іначай застанецца замкнёны сэнс і слова, і тэксту ўсяго. Можа, гэтым хоць разам патрапіш? * * * Ты ўжо не спяшаешся больш, дружа мой стурбаваны? Прыціх, як прапаў, у бярозавым гэтым гайку, На цёплай траве, залатым казяльцом гафтаванай, Скуль конікі так і сігаюць табе на руку. Дзіцячая ўсмешка блукае на вуснах прывялых. О як жа даўно, як даўно я іх не цалавала... Так шмат гэтых конікаў тут - ажно ходзіць стотраўе. Кранаецца мятлік ттаіх то пляча, то шчакі I, лётам шчаслівы, нагадвае нра непапраўнасць: Мы не паляцім на агонь ужо, як матылькі. Забыўліва ўсмешка блукае на вуснах прывялых. Куды тая лёткасць, куды тая жарсць змаявала?..