Читать «Палёт над жытам» онлайн - страница 5

Ніна Мацяш

ПРА ПЕРАМОГУ

"У вачах стынуў боль шчаслівы"...

Тацяна Лапцёнак

Боль гэта - боль. І покуль ім акуты, Як ні бадзёрся, зазнаеш пакуты. І толькі калі час яго мінае, Тады пакутаў іста высвітае. Але не кожны, ой не кожны бачыць Боль як нябёсны знак сябе іначыць. Шырэюць ды глыбеюць скаргі, жалі, Збіваюць з ног брыды ўсялякай хвалі. Мы падаем і стогнем у знямозе, - Але мы ёсць. І мы яшчэ ў дарозе. Дасужы цемры князь, дасужы й дужы, - Але палаюць ранаў нашых ружы, Усё шчыльней сціскаецца аблога, І паратунак- толькі перамога! УГНЯЗДУЙ МЯНЕ Ў СЭРЦЫ

Паку Чжэ Ву, С.Я.Йоффэ

Пілігрыму ад поўдня да поўдня Цераз плыўныя нетры часу Зоўна выбліснуў промень з Усходу: — Я апірка твая: не будзеш Выпускаць мяне з рук у дарозе - Не зняможашся па куп'іску, Па каменні не падаб'ешся. Я - апірка твая. І кладаа: Не сцураешся, не разбурыш - Правяду цябе лёгка, лётка Цераз твань і цераз правалле. Кладка я твая. І апірка. І цяпельца на гострых проймах: І сагрэю я, і разважу, І ў жарынку сэрца зыначу, Калі ў сэрца мяне ўбярэш ты Як святло, як святло Любові Калі ў сэрца мяне ўбярэш ты, Калі мне аднаму слугавацьмеш - Успануеш сам над сабою, Над памрокам і над бядою, Над ступою між зор, пілігрыме. Угняздуй мяне ў сэрцы. ЧУЙНАР "Ты на зямлі, каб несці крыж з пакорай, Наканаванне дзейснячы сваё. І ты чыймусьці трудаванню ўторыш, І хтось мацуе спраўджванне тваё. Інач усё, што можаш перайначыць, Вітай усё, над чым не ўладны ты. Што ж да аддачы... Не чакай аддачы. Не тут яна. За рысай нематы. ТАМ адтайнуецца ўся патаёма Заломаў лёсу і цярпення дар". ...Пазыбваўся ў начным дзвярным праёме Бялёсы цень. Дарог маіх чуйнар. * * * Пры сцежцы гарыць куст ружавы. Мінаюцца з ім людзі і зрываюць дзівосныя бутоны. Рукі ж ма - пустыя. Бо сцежка не мая? КУПАЛКА "Сягоння Купалка, а заутра Ян, Хадзем на луг, дзевачкі, кветачкі рваць". У далонях папараў, лужкоў, палян Полымцам бледным купалкі гараць. Хадзема, дзяўчаткі, вяночкі з іх віць, Каб потым даверыць вяночкі вадзе: Купальская ночка не стане таіць, Варожачы нам, шчасцю быць, ці бядзе. Пра долю пашэпчамся з плынню ракі, Ачысцімся скокамі цераз агонь, Дзе бледна-ліловыя каснічкі У травы ўпляла ўжо ўся абалонь... * * * І гэтай ноччу- даўні сон: усе ніяк не дапускае нешта здаць экзамен па замежнай мове. ...Усё ніяк, відаць, не выспеліцца нейкі мусовы плод на голлі маёй дніны.