Читать «Палёт над жытам» онлайн - страница 7

Ніна Мацяш

КУПАЛЬСКАЕ

Галіне Скарыне

Юдольныя, і плацім мыта За ўсё, што выпадзе ў дарозе: Найперш- за пыл ды за каменне, За град і за няшчаду спёкі, Але- і за глыток з крыніцы, І за ліповы пах мядовы, І за сцяжыну прад вачыма, І за валошку каля сэрца... А Купалка зноў гукае Ночкі цёмнай не баяцца, Кветку-папараць шукаць... НА ЗМЯРКАННІ Сярнічкай успалымнёнаю успалымнёная свечка гарыць-згарае, сябе ў новую форму пераплаўляе. Што як можа, так дзеі гэтай і спрыяе: жар, і кнот, і свечка самая, і паветра халоднае, што яе атуляе. Была калонаю- сталася гронкаю вінаграднай, што прыляпілася на камлі маёй вечаровай задумнасці саду. Па адной асыпаюцца вінаградзіны, рвуць думак цьмянае, ухілістае, далікатнае прадзіва. Задзьму пялёстак агню, хай ацалее агарачак - на тую часіну, дзе жывуць, ужо ні пра што не марачы. НЕ КАНАВАНА Была каханая табою Свяціўся шчасцем кожны рух, Святочнай сцежкаю абое Крылялі за будзённы круг. Была табою мілавана Быў небадарным кожны міг І далеч промнямі праткана Для абаіх, для абаіх. Праменне сьцмела за імглою. П’ю будняў выгарклы напой. Была каханая табою. Не канавана быць з табой. * * * Божа, Ты й дзеля мяне расхінуў белы свет, Дзякуй! Вось, расхінаюся й я прад Табою, растапляюся да самастраты, да страты ўласнае самсці зямной, каб святоўнай святлотай растапілася горкая пладавіна абмежаванасці і спаняволі. ДАРОСЛЫЯ ДЗЕЦІ Шукаем у спадарожніку нават не водбліск, не водцень, не водгалас, а ўсё нашае ўласнае "я" унайлепшым, у найдасканальшым яго варыянце, - без ніякіх гарантый, але з верай, што - знойдзем! А потым - а так неўзабаве - слёзы, і крыўды, і роспач з укарэньваннем у зацятасць, а потым- атрутная калючына цярновая, увагнаная ў сэрца сёння там, дзе ўчора гойна тулілася да нясцерпу жаданае абяцанне апошняга пялёстка рамонкавага, яго залатая зазнака любасці і пяшчоты. Стаімо на рагу захаду і ўзыходу ўласных ілюзій, сплаканныя, знерваваныя, з дакорамі да спадарожных. Бездапаможныя. Дарослыя дзіеці.