Читать «Палёт над жытам» онлайн - страница 4

Ніна Мацяш

БРАТ-СЯСТРЫЦА Пусцема ў сэрца гэтую вясну, Яна так скрушна стукалася ў дзверы. Што дакідалася каму ў віну, Паглядам брат-сястрыцы пераверым. Вачэй яе пяшчотны аксаміт, Дзе аплывае сонейка лілова, Гатовы нас вярнуць сабе самім, Да ўдзякі лёсу за любоў гатовых. Багаславім сустрэчы таіну, Багаславім і несустрэчы бераг. Пусцема ў сэрца гэтую вясну, Яна так скрушна стукалася ў дзверы. * * * Асвойваем юдоль мы ненамарна: У кожнага зярняці - пэўны шлях. Нічога, што йшчэ так абложна хмарна, Вясны ўжо квет завязаны ў палях! Не пойдзе ён у пустацвет, не згіне Узгадаваны працай волі плод: Аддадзены адроджанай Айчыне, Саміх нас не аддасць на глум, на звод. Здабудзем долю, радасцю багатай, Сагрэем душы ўсіх цяплом сваім, Яшчэ прыластаўчыцца наша свята, Яшчэ прытульна будзе люду ў ім! БУДЗЕМ! Не знемагайма ў адчаі, сябры, Не знемагайма. Сцюжа люцее на нашым двары: Пры вогнішчах духу чувайма. Не ўпершыню зліхадзеены мор Так пагражае Краю прыкляклых братоў і сясцёр, Беларускай дзяржаве. Не ўпершыню "спагадае" сусед, Хочучы ў сплату Нашы - за свой дабрачынны абед — Спрадвечныя мову і хату. Будзем адхукваць зынелую рунь, Колькі магі ёсць, Дзеля ўмалоту і шляху ў зару Вольнасці, а не ў магілу. Будзем! ПЧОЛКА Сшывае лёс крывой іголкай Памкненні й чыны ніткай скрухі. Душа нектар свой, быццам пчолка, Усё шукае ў полі руху. Нічым пагрэбаваць не можа, Хоць не заўсёды патрапляе З падзейнай наквеці варожай Жывіцца тым, шго прасвятляе., І мус уроку паўтарацца, Пакуль не ўсвоіцца належна, Што не ад змены дэкарацый Спектакль і ролі ў ім залежаць. СКРЫПКА Скрозь- богава дрэва ды скрыпень. Надхмар'я ідолу бяседа. Адкуль, кім забытая скрыпка Тут, дзе ні сцяжыны, ні следу? Зусім учарнелая дэка. А струны іржою не ўзяты... Ці гэта душа чалавека, Што фібрамі ўсімі напята, Каб суадпаведна азвацца І на матылька, і на жабу, Не ўмеючы гукам схавацца, - Сама ці брыда, ці паваба... БЫВАЙ!

Міколу Арахоўскаму

Вось, вычарпаліся й пакуты.» Караны быў Ты? Ці - абраны, Каб у двубоі з лёсам лютым Так і не быў Ты зваяваны?! Ты ведаў: ТЫ - зусім не цела, І моцай фарбы, моцай слова. Адпрэчваў бруд, хлусню, спусцеласць, Трываліў годнасці аснову. Душа не ведала спачыну. Дай, Бог, ёй долі ў дальшым руху. Ты нам не толькі жаль пакінуў: Свяціцьме веліч Твайго духу.