Читать «Палёт над жытам» онлайн - страница 8

Ніна Мацяш

* * *

I. Ул. Баярчуку

Недзе ўзважваецца наш унёсак У Жыццё ў зямной гэтай юдолі. Ці адхмарацца калі нябёсы? Ці нап'ецца сэрца шчасця ўволю? Будзем помніць: ледавік сыходзіць, Будзем помніць: і патоп мінае. Хоць, здаецца, сілы на зыходзе, Крык душы ў пустыні прападае... Але сіл даецца роўна столькі, Колькі трэба, каб стрываць пакуту. Ветрам хіліцца да голькі голька, Кожны лісцік хоча быць пачутым... * * * Бачыць Бог, ты напраўду рады, калі я сама да цябе азавуся, ты напраўву рады і гэтаму, бачыць Бог, рады няма. Адхварэлі? Закаяліся? Трапятліва малюся Да Роўнаапостальнай Ніны: Памажы ніш, Святая, ўтрымаць і на цяперашняй сцюжы наш трыкір, нашыя тры свягліны: Свечкі, Птушкі і Ружы!.. * * * Воблака душы з улады тлуму Вынесці пад воблака бярозаў, Хай пагоіцца зялёным шумам, Крыльцамі стракозак. Бо пайшло яно ўжо проці ветру, Бо грымотамі ўжо набракае, Бліскавіцамі ў сцяжэлых нетрах Ластавак лякае. Пастаяць у верасня ў прысенках. Неба ў крыжыках стрыжоў рахманых. З воблака бярозаў спель насення Сыплецца, ж манна... *** Яшчэ ўсё навіваецца вопрадзень утульнасці, супакоенасці, святла, - толькі б хто не чапіў груба, жорстка выкручанага крыла, толькі б хто - назнарок, а ці неабачна - зноў не вымкнуў ранейшага болю!.. Хай хоць трохі яшчэ патрымае ў сваім прыполе абярэжлівая спагада нябёсаў на доле... ТРОХІ ДЗІЎНА Трохі дзіўна: не счулася, паяснеў калі Мой дрымучы лес над вадою цёмнай, Дзе лябёдачка з лебедзем - У іншасвеце - Плылі. Трохі дзіўна: больш не ведаю стомы Рухаў пустых, Неўмалотных думак атрута Страціла сілу. ...Дзесь плывуць сабе тыя лебедзь з лябёдачкай... Дзякуй, сэрца, што іх У невараць Адпусціла. Ззянне крылаў тых птахаў шчаслівых Яшчэ Стукам тваім гарачым Мяне дагоніць, Іначай Так несмутліва Не світала б сягоння. ПАЛЁТ НАД ЖЫТАМ. УДОМА Ніхто недзівуецца лёту майму па-над жытам, Дый хто б дзіваваўся, калі анідзе ні істоты Бязяюдна. Бязмоўна. Бязвеўна. Бязмежна разліты Спакой ціхамірны. Ні тлуму, ані адзіноты. За полем даспелым, за хвойнікам срэбназялёным Мой дом, дзе ўсё - новае: сцены, і столь, і масніцы. Чакаюць у шафе расчыненай строі-абновы. А свежая стружка ў кутку так духмяніць жывіцай! І босым нагам цёпла-цёпла на жоўтай падлозе. І дыхаецца лёгка-лёгка: ну вось я і ўдома, Дзе ўсё навакола мяне і ўва мне прайнялося Нарэшце-ткі сонцам, так з'яўленым, а невідомым...