Читать «Палёт над жытам» онлайн

Ніна Мацяш

Ніна Мацяш

Палёт над жытам

Падрыхтаванае на падставе: Ніна Мацяш, Палёт над жытам. Вершы — Брэст, Выд. С. Лаўрова, 1997.— 58с. Серыя: Берасьцейскае вогнішча.

Рэдактар Зінаіда Дудзюк

* * * Я маю толькі ймя. Чатары літаркі- нібы чатыры бакі свету. Твор, мне прадвызначаны дзеля пераствору у плынь жыцця. Тайнапіс лёсу, каторы спрабую адтаемніць. ТУТ, І ЦЯПЕР Тут, і цяпер няўступна ўнушаецца, што паныласць - нармальны стан чалавека, а прыязная ўсмешка - гэта шчырасць маскі. Тут; і цяпер ваявіта даводзіцца, што хлусня - гэта чыстая праўда, што ж да праўды самой, то яе увогуле не існуе, а, значыцца, няма і хлусні. Тут, і цяпер расхлябенены усе дзверы постраху, каб замкнуліся вусны на пытанні пра духаўздымнае вызваленне, магчымае тут, і цяпер. Покуль ёсць адважнікі, будуць і баязліўцы. Покуль ёсць баязліўцы - будуць адважнікі. Лунае высокае рэха: Яднаймася! Тут, і цяпер! НЕ ЧУЕ Усшэсця Госпадава дзень, Вялічанне Ўсёмоцы Духа. Прыпятых да зямлі людаей Слоў шаматкая пацяруха, Спаклонліва цалуе крыж Хто целам, хто душой калекі, І вочы кожнага - наўзвыш, І модлы кожнага - пра лекі. А строгасць воблікаў Святых Тысячагоддзі ўсцяж вястуе: Гасподзь схіляецца да ўсіх, Ды духам ніцых Ён не чуе. А ХТО ЗАМАХНЕЦЦА... Мы - творства руіны. Мы любім руіну: і жывімся ёю ж бо, і пустацвецім, і хто замахнецца на нашу айчыну, хай мае на ўвеце: былое жыве - не бяскрыўдна блукае дзень-ноч самапасам па друзе зляжалым. Атругаю марыва засцерагаем, раздвоеным джалам: у блёкаце задзірванела ўзбуялым, правітым ажынай на сцежках вужыных, ніхто не зачэпіць тут беспакарана нас- творства руіны, нас - творцаў руіны. НА КАРЦІНАХ УРШУЛЫ На карцінах Уршулы Люке Барукаюцца з ветрам дрэвы, Каб спакойна, патульна жылося Невідочна-прысутным бюргерам У мурах-камяніцах іхных: Шчытна тоўпяцца мураванкі На карцінах Уршулы Люке, І ўцякае пад мостам Шпрэвэ, І пад гнётам свайго пачварства Вывінаецца, і пруцянее, Распадае глумлівы спрут, Што берлінскай сцяною зваўся, - І хрыстосуюцца ў нябёсах Мужна выстаялыя дрэвы. На карцінах Уршулы Люке Так звычайна ўсё - а шматмерна. Лаканічна- а так яскрава. Красамоўна. Як і выява Тых кладоў, маляваных мастачкай Пад Варонежам ці пад Самарай (а магла б і ў Белаазёрску, ці ў любой беларускай мясціне - маем скрозь мы такія пагосты): Пад аголеным небам — нямыя Земляныя гарбочкі, а кожны, Кожны-загарадкай апяты: Клеткі, клеткі... і тут клеткі, клеткі... - Нашым людзям цяжка даўмецца, Што я гэта намалявала, - уздыхае Уршула.