Читать «Палёт над жытам» онлайн - страница 3

Ніна Мацяш

ХРЫСТОС УВАСКРОС! Бог праўды ўваскрос і ў мястэчку маім Велікоднаю ночай: на фасадах дамоў, на платах і на крамах святочна зазорыла Слова: НАШ ДОМ-БЕЛАРУСЬ! Як ні злыднічай, апантаны хаўрус ліхадухаў ды патарочаў, а Бог праўды жывы, уваскрос: бел-чырвона-бялюткім палотаішчам на дроце высокавальтовым дабравесціць прароча! О саўковыя фарысеі ды садукеі, віхлявыя айчынапрадаўцыды стукачы, вашы поцемныя квачы могуць сцены працерці наскрозь, — не запэцаць вам, не сцерці на друз духаўздымнае: НАШ ДОМ-БЕЛАРУСЬ!, бо - жыве Беларусь! НАКІДАЮЦЬ... Вецер водарыць упарта Першацветаваю цнотай. ...Накідаюць мне пагарду. Свет не варты пашаноты. На стаптаны поплаў выйду - У сіле шарону ранне. ...Накідаюць мне агіду. Свет не варт замілавання. Што мінецца хмараў навісь - Суцяшэннейка слабое. ...Накідаюць мне нянавісць. Сэрца плача па любові. МАЛІТВА ЗА ЎСІХ О, каб далося і мне Стацца для вас травою, Той травой, Што на горка-зняможлівай, Сцюдзенай вярсце Рызыкоўна праточваецца Праз кару буралісту, Цвіце Ацаляльнаю барваю Зеляною. О, каб далося і вам Стацца нямарнай надзеяй, Што, як бы ні мэнчыў усіх Злыбедны турботаварот, Вы будзеце помнІць, што вы ~ БЕЛАРУСКІ НАГОД Жывы на нябёсах, Які і на прахлай зямлі Не згібее. Усемагутныя Сілы Ўсявышнія! Вамі трыманая і прасвятляная, Сёння за ўсіх малю: Уздольніце нас, Коснаязыкіх і запамарочаных, Прамаўляць ачышчальнае і найлучлівейшае: "Люблю! ЗАЛАТАЯ ДЗІДА

Валянціне

Тваё жыццё, і праўду, як прадвесне, Калі зіма змагаецца з вясной, Калі нябёсаў жаўрукова песня Ледзь выжывае ў золі снегавой. І немач цела, і зямныя страты, І марны пошук праўды на зямлі, - Як сіляцца яны твой дух за краты, У гіблы лёх адчаю пасяліць!.. І як бы йшчэ, якім бы чынам-дзівам Убараніцца ад бяды ён змог, Калі б не той святоўны абярог - Тваёй любові залатая дзіда?