Читать «Права на ўсмешку» онлайн - страница 2
Анатоль Крэйдзіч
Дзед зноў дастае «Астру» i запалкі. Закурвае. Аглядае зваленае дрэва і, мабыць, намеціўшы ў галаве план далейшых дзеянняў, цягнецца да сякеры. Ён не спяшаецца, а таму рухі яго дакладныя, упэўненыя, беспамылковыя... Не, гэта рухі не ворага прыроды, не бяздумнага лесапавальшчыка, не сквапнага хапугі... Гэта рухі гаспадара. Ён не піліць дрэвы, не нішчыць ix... Ён вызваляе ад палону вязавых крон беразняк, а ад ix каранёў — поле, што раскінулася ля самага падножжа горкi зялёна-карычневай шчоткаю сеянкі.
Тут жа, на мяжы, ля самай горкі, тоненькаю стужачкаю выгнулася шэрая, цвёрдая сцяжынка. Па ёй звычайна праязджае паштальён з рудою патрэсканай сумкаю на баку.
Вось i цяпер ён раптоўна выплыў з-за хмызняку, што прыцерусіў адзін з бакоў горкі, спыніўся, прыкмеціўшы нас, i я пачуў ягоны ахрыплы ад курэння голас.
— Васіль, го Васіль, ходзі забірай свое газеты.
Я падбягаю да яго i забіраю працягнуты скрутак. “Раёнка” i “Труд” — уся пошта.
— Чытаеце раённую газету? — цікаўлюся.
— Пробоваў. Але многіе слова не понімаю. У нас тут язык трошэчкі другі. Бывае, такіе слова попадуцца, шчо i смысл усёго чытання поцераеш. Я ж у белоруской школе не вучыўся. От польскую газету ўгэ чытаў бы лягчэй, бо вучыў польскую грамаціку.
— Гэта яшчэ пры Польшчы?
— Ага, пры Польшчы. Чотыры класы кончыў.
— Ясна,— выдыхаю я, хаця адчуваю, што яснага тут мала. Але больш глыбока прааналізаваць словы дзеда Васіля не дае раптам узнікшая аднекуль музыка. «Ещё-о раз...» — ловіць вуха абрыўкі знаёмай песні, якую даносіць да нас парывісты, як быццам бы знерваваны, вецер.
Азіраемся на гукі. З дарогі да суседняй хаты збочвае расхрыстаны хлопец з магнітафонам у руцэ. Ен, па ўсім відаць, пяны, бо са словамі песні “Ещё-о раз...” намагаецца ступіць нагою ў зададзеным напрамку, але ў яго гэта ніяк не атрымліваецца, i чалавека кідае то ў адзін, то ў другі бок, як быццам ідзе ён не па цвёрдай замлі, а па палубе карабля, якая так хістаецца пад нагамі ад набягаючых хваляў, што спасу няма.
— Ну, давай,— смяецца дзед Васіль,— ешчо раз ступі, так, так, ну, ешчо раз... От ідзе паскуда, а не хлопэц.
I ён расказвае мне пра тое, як гэты самы юнак некалькі гадоў назад застрэліў бусла, што жыў на вялізным вязе каля іхняй хаты. Пасля таго тут пасялілася новая пара птушак. А гняздо — вунь яно, бачна адсюль — з горкі. Дзед не можа не ўспомніць пра тое здарэнне.
— Моя Настаха,— гаворыць ён, шчурачыся ад цыгарэтнага дымку,— после того, як у гнезда появіласа другая пара буськоў, побачыла ёго да кагэ «Залезь на дзерэво э ножоўкою, позрэзнай тыя голіякі, шо понаросталі над гнездом, бо птушкам садзіцца плохо. Коб крый Божэ эусім не злецелі». Хоцела напужаць, шо як не позрэзвае, то нешчасным на ўсю жызнь останецца. Але дзе там. Слухаць не захоцеў. Такого напужа-аеш. Нічо не боіцца, зараза этая.