Читать «Права на ўсмешку» онлайн
Анатоль Крэйдзіч
Анатоль Крэйдзіч
ПРАВА НА ЎСМЕШКУ
Апавяданні
Падрыхтаванае на падставе: Анатоль Крэйдзіч, Права на ўсмешку. Апавяданні, — Мінск: Полымя, 1994. — 96 с.
Рэдактар: В. Гардзей
На горцы
Апошні вяз змагаецца за свае жыццё асабліва ўпарта.
— Жыловаты, чорт,— выдыхае дзед Васіль і адпускае ручку пілы. Яе вострыя зубы ўжо зраўняліся з процілеглым надрэзам. Але дрэва не падае — настойліва чапляецца амаль што голымі галінкамі за нізкія белыя аблачыны, цягнецца ўгару, не верачы ў непазбежнае.
— Здаецца, о то во недаўно садзіў, a ўгэ, бачыш, як выцягнуліса,— працягвае дзед i дастае з зашмальцаванай кішэні куфайкі сцёрты пачак «Астры»...
— Шкада, мабыць, дрэў? — уключаюся ў размову.
— Гэтых не шкода. Нема за што ix шкодоваць: заглушылі бэрэзняк только. Сільно сокі цягнуць.
— Не верыцца, што гэтае дрэва маладзейшае за вас. Калі б гэта вы пра бярозы сказалі, дык лягчэй было б паверыць. Яны i з выгляду маладзейшыя, i ростам ніжэйшыя. А гэты ж — ого які — багатыр.
Задзіраю галаву, каб пабачыць вершаліну вяза. Старая вушанка, якою надарыў мяне дзед, не ўтрымліваецца на галаве, коціцца па схіле горкі, прымінае яшчэ не зляжалае апалае лісце.
— Гм... Якое ж тут дзіво. Горка то тожэ шэ молодая, не злежалая. Ее бульдозер нагроб: усёй плодородны слой звэрнуў з тое стороны. А на плодородной да рыхлой земле тобе шчо хоч выросце. I бэрозы пошлі б у рост, але шчо в'язы ix опэрэдзілі, а потом i заглушылі. Ну, нічо, будзе ім цепэр слобода.
Аглядаю горку. Мілы жывы куточак. Непадалёку, сярод белых ствалоў бяроз, мільгаюць каробачкі вулляў... Цяпер, аднак, пустыя: летам бліжэйшыя да гэтай мясціны палі апрацоўваліся ядахімікатамі. На адной з бялюткастволых прыгажунь свеціцца дзіркамі сарочынае гняздо. Процілеглы бок горкі парос мяккім пушком маладога бяразнічку. Там таксама шмат гнёздаў. Жывуць на горцы i вожыкі, i курапаткі, i шмат іншай жыўнасці. Ix тут ніхто не трывожыць. А на месцы, дзе спынілася мая шапка, пачаў выразна пралўляцца мурашнік: невллічкі карычневы конус з даірачкамі-хадамі, з якога вытыркаецца кавалачак пянька.
Крокаў зa дваццаць адсюль — хата дзеда Васіля. Непадалёку задраў у гapy шыю высокі калодзежны жуpaвель.
Мой субяседнік суха плюе на цёмную, загрубелую ад нялегкай вясковай працы руку, упэўнена ашчшапервае ёю крывую драўляную ручку пілы. Мы моўчкі прасыпаем пa абодва бакі дрэва жаўтавата-белыя апілкі. Вяз нарэшце здаецца. Шкрабянуўшы колькі разоў кастлявай вершалінай па вялізнай сівой аблачыне i не адчуўшы падтрымкі, падае, стогнучы ад болю, на мёртвы асенні дол.
— Машына дроў,— заключаю я, аглядаючы зваленыя дрэвы.
— Так шо й будзе,— згаджаецца дзед Васіль.— Только мало од ix толку, од в'язовых дроў. Не яркіе воны. Паліш-паліш, а печ холодная. В'яз на дрова не годзіцца: его i рэзаць трудно, i колоць...
— Дык, можа, яго ў будаўніцтве можна выкарыстоўваць?
— В'яза? Э-э-э, які з его строймацер'ял. Не, угэ лепш на дрова.
— Дык што ж ён — зусім нікудышняе дрэва?
— Чому нікудышнее? Дзерэўеў непотрэбных нема. Только трэба ведаць, якое дзе іспользоваць. В'язом добра дорогі обсаджваць — крэпкі вон сільно: ніякая бура его не зломіць. А як шэ лапці плелі, то лыко з его было хорошэе. У сухую погоду в'язовые постолы моглі выходзіць цэлы месяц. Але ўгэ на болото ix не обуеш, там лепш лозовые носяцца.