Читать «Толькі не гавары маёй маме» онлайн - страница 40

Адам Глобус

Пачвары лезлi, кiдалiся, выскалялiся на мяне з тэлевiзiйнага экрана. Я нацiснуў на кнопку пульта, i ўсе яны разам з арэнным пяском згарнулiся ў iскрыстую кропку, пазiхацелi i расталi ў цемры, як драбок солi распускаецца ў таматным соку, як нядзеля растае ў шасцi працоўных днях.

А была якраз нядзеля, i не было сонца. Для Бе­ларусi ў гэтым сказе няма таямнiцы, i выгоды няма, а вось для каталонца, для барселонца, для iспанца выгода ёсць. У нядзелю на Plaza De Toros Monumental De Barselona ў 18.30 пачынаецца карыда. Стадыён для карыды, як i кожны цырк, падобны да старажытнага рымскага Калi зея, таму адпаведна частка трыбунаў будзе ў ценi, а частка — пад сонцам, i гэтае i спанскае, каталонскае, барселонскае сонца з 18.30 да 20.30 спячэ любога. А таму i квi ткi на сонечныя трыбуны каштуюць танней. А я ўзяў на сонечны бок, танны квiточак, на самы апошнi рад, пад навес. Я не шкадаваў грошай. Дый рознiца памiж самымi таннымi i самымi дарагiмi месцамi невялiкая. Мяне больш радавала тое, што я падмануў неба i сонца, што квiток у маёй руцэ, а на iм напiсана Corida De Toros. Квiточак глянцавы, з каляровым малюнкам: пяць чорных цяглавiтых быкоў пасвяцца сярод кветак, удалечынi бела-ружовы горад з аркадамi, галерэямi ды вежамi, над горадам пурпуровае, ружовае трывожнае неба. Такi квiток хочацца захаваць на ўсё жыццё, пакуль ён чысты, новы, блiскучы. Але вось тоўсты кантралёр у чырвонай фуражцы (у Беларусi ў та­кiх чыгуначнiкi хадзiлi) камечыць i ломiць мой квiток напалам. А яшчэ адрывае кавалак. Пакамечаная паперка зноў у мяне, але захоўваць яе не хочацца, нават да канца карыды. Адно што па ёй трэба знайсцi сваё месца. З горам папалам, скачучы праз прыступкi, залажу на сваю andanad’y, што азначае сектар, i спрабую сесцi. Але сесцi мне не ўдаецца, бо праз мяне пачынаюць лезцi нейкiя людзi з вельмi знаёмымi тварамi.