Читать «Толькі не гавары маёй маме» онлайн - страница 120
Адам Глобус
Шкада, усё так хутка скончылася. Каб ты разумеў па-венгерску, я пiсала б табе вершы.
Шкада, ты так i не намаляваў мой партрэт, i не тое, каб для мяне мела вялiкае значэнне наяўнасць самога партрэта, зусiм не, хацелася паглядзець, як ты працуеш. Я сама зусiм не ўмею маляваць, зусiм.
Заўтра, па дарозе на заняткi, я ўкiну лiст у паштовую скрыню i ўзрадуюся, бо ты хутка атрымаеш вестачку. А вось на вакзал я вырашыла не прыходзiць, не люблю плакаць i цалавацца на пероне.
Р. S. З Венгрыi дашлю сваю фотакартку, а ты, калi ласка, дашлi сваю цi намалюй маленькi аўтапартрэт.
Прабач, але не было добрай белай паперы, вось таму першы лiст атрымаўся жоўты i непрыгожы.
Буду цябе памятаць доўга-доўга.
Дзякуй за каханне.