Читать «Крокі па старых лесвіцах» онлайн - страница 10

Людміла Рублеўская

«СУМЛЕННАЯ» ПАЗІЦЫЯ У час Змяі, калі ва ўсім старанна Вышукваецца закалоту ніць — Маўчы! Ты — бог, пакуль ты — не спазнаны Свет не даруе прагі гаварыць. У час Вароны, што падобным робіць Да каркання і спевы, і выццё, Маўчы! Іначай высахнуць, бы кроплі, Твае надзеі, а пасля — жыццё. I ў час Сабакі, дзе слаўней — гарласты I дзе адзін не чуе аднаго, Маўчы! Не ўдасца галаву пакласці, Хіба што гаспадар штурхне нагой. Быць па-над часам — дадзена адзінкам. Як толькі ўчуюць між сабой звяры Жывога чалавека — ён загіне, Але другому крыкне: «Гавары!» Ім, Людзям, можна гаварыць заўсёды, А нас сціскае час у днях сваіх... Якія з нас утворыць ён істоты, З інтэлігентных, грэблівых, нямых? Цураліся бяздомнай п'янай дрэні, Маўчалі мужна, быццам селядцы... Час Чалавека мы, відаць, сустрэнем У поўсці, чорных пер'ях і лусцы. МАЛАДОСЦЬ Я не лепей за іншых. Мне толькі страшней, Калі горад высмоктвае сокі Са сваіх ачмурэлых ад тлуму дзяцей Ці калі праганяе прарокаў. Я не лепей за іншых, душою калек, Можа, толькі задумлівей крышку Свае дзверы зачыніць за мной чалавек, Як свяшчэннік — паганскую кніжку. Я — не лепей за іншых. І я гавару Дабрадзеям «спасибо»— не «дзякуй». Я адсюль не ўцяку, ад ганьбы — не згару, Толькі вечна на могілкі цягне. Я не лепей за іншых. А вы — за мяне. Мы ў адным замацованы радзе, Як цвікі, што мацуюць на бляклай сцяне Мармуровую мёртвую памяць. АМАТАРАМ ЗАЙМАЛЬНАЙ ЛІТАРАТУРЫ А хвалі мутнеюць жыццёвае плыні. За шэрай смугою не ўбачыш світання. I вось найстрашнейшае ў свеце нахлыне расчараванне. Расчараванне. Адсталі старонкі прыгожага друку, Што клінам ляцелі — і шлях задавалі. І мы іх чыталі! І тую навуку Штандарам панеслі у брудныя хвалі. Чыталі, чыталі... Згушчалі паветра. Імкнуліся ў вырай паветраных замкаў. Як ветразь напнуты, парвалася вера, I болей нічога мяне не трымае. І зараз загразлі ў падмане, бы ў глеі,— Нас неслі ў туман папяровыя крыллі. А ветразь для тых непадробна бялее, Каго самі людзі людскому вучылі. СТАРЫ АРГАН У лёхі аргана ўрываецца чыстае неба, I сонца світае над кожнай працятай душой. Мы тут выпадкова — сюды ж не ідуць без патрэбы. Праз месяц які — і ніколі не прыйдуць ужо. Як мокрае зрэб'е, глядзіш, распаўзуцца цагліны, Старэнькі музыка растане у небе сваім, I дрэвы сагнуць над падмуркам шурпатыя спіны, Разбураць крыло, на якім мы у Вечнасць ляцім. Пакуль жа магчыма яшчэ дакрануцца да неба, Да голасу тых, што стваралі ступені Туды — Чаго мы чакаем? Апошняй і марнай патрэбы? Чаго мы чакаем? Дазволу даследваць сляды? Арган уздыхае. Старэнькі музыка смяецца: «Ну што, маладыя, не чулі такога раней?» ...Скразняк варушыў на падлозе вільготнае смецце, I сумныя фрэскі Ахвярна глядзелі са сцен.