Читать «Крокі па старых лесвіцах» онлайн - страница 9

Людміла Рублеўская

ГІСТОРЫК А вочы глядзяць стамлёна. Да прагнага іх святла З паперы зжаўцелай, з тла Ляцяць матьілі імёнаў. А колькі зляціць у тло — Не вечна ж вачэй святло... Лістоў уздыхаюць крылы. Яшчэ ўратаваны хтось — Набудзе імя магіла. Але на зыходзе сіла, I поўня, і маладосць... I зноў шамацяць паперы I цягнуць святло з вачэй... Было нам каму паверыць. Ці будзе каму яшчэ?

ІІІ

СКІФЫ Нявечна ўсё: аблічча, і душа,— I падлягае тлу. А мы — рагочам, А грэшнікі грашылі і грашаць І прызнаваць смяротнасці не хочуць. Таму у прорву голас наш ляціць, I мовы нашай высыхае мора, Таму і выміраем пры жыцці, Ці то ад глупства, ці то ад пакоры. Як назаве сябе нашчадак наш? Ці і тады, у мітусні бясконцай, Нікога не ўсхвалюе ні труна, Ні рана, пачарнелая на сонцы? Забытых смерць збірае ў свой прыпол. А хто забыў — сябе хаваюць самі. Нявечна ўсё, пакуль нявечны боль. Нявечна ўсё, пакуль нявечна памяць. * * * Сівою травой парастаюць каменні. Не ўспомніцца, што тут калісьці было... Пакрыўджаных болей, чым проста сумленных, Таму аддаецца былое на злом. І нельга сказаць, што яго не ратуюць — На тым ратаванні ўзмацнеў не адзін... Але асабіста каго ж тут рабуюць? У хату не лезуць. Маўчым — ды глядзім. Руйнуецца тое, што шчэ не спазнана. Дамы пахаваны з гісторыяй іх, Ратуюць адзін — дзесяць не ўратавана. Мясцін старажыл не пазнае сваіх. I мне падабаюцца новыя гмахі, Іх позіркі светлыя, чыстае шкло... А горад мінулага дрэвы ўздымае, Бы твар захінае рукамі: «За што?!» ЧОРНАЯ БЫЛЬ Ёсць чорнае сонца. Малыя ўсе меры, Каб мераць бясконцы пагрозлівы цень. Хаця не дае мне ў пагрозу паверыць Кахання зямнога зіхоткі прамень. Ёсць цень— і яго перавага у свеце. Яго адкідалі паважна зубры, А цень — перамог, і прапылены зецер Іх цені ганяе ў гатычным бары. Цень — пан! I дубы гэты цень адкідаюць, І вежы... I постаці смелых людзей... I цені ўсё новыя цені ганяюць, I меней у свеце высокіх надзей. I цень паглынае ўжо нават каменні I светлую памяць... I гасіць усход. І яснага сонца ўсё меней і меней, А чорнага сонца ўсё болей штогод. Мой бедны праменьчык! Святла нам хапае Пакуль што... Пакуль што... Ды наша любоў Зайздросны карычнезы цень адкідае. I чорнае сонца ўпаўзае у кроў.