Читать «Крокі па старых лесвіцах» онлайн - страница 12
Людміла Рублеўская
НАЧНЫ ГОРАДМы жывём у каралеўстве страху,Ва ўладанні падазроных воч,Тут, дзе пад паветра дымным дахамСкрадзенай нявестай стогне ноч,Ліхтары блішчаць радзей, чым шчасце.А яно на сто кватэр — адно...Брэх сабакі... Ціхі плач дзіцяці...Зоркаю разбітае акно...Постаці прыпозненых прахожыхЦіснуцца да купінак святла,I баіцца кожнага і кожны,I свайго пільнуецца жытла.Дзесьці ўскрыкне безнадзейна гора,Дзесьці загарлае смелы кат,I шчыльней зачыніць дзверы горад,I часцей заблішча зарапад.Занач даламае хтось альтанкуУ двары ля завадской трубы,І сівы ад сполаху світанакПакладзе на столь прамень слабы.Больш ніхто не просіць дапамогі.Страх карону зняў на светлы час.Мы прачнёмся з думкай: «Дзякуй богу!Цемра зноў не зачапіла нас!»* * *Яшчэ ў жыцці я столькі не пабачыла —Зубра жывога,ды каб не за кратамі,Млына сапраўднага, які 6 муку малоў,Нязмушанага свята — без сцэнарыя.Хай чучалы ў музеях заалогіі,I лаўкі сувенірныя ў старых млынах,I святы, дзе ў фальклорных строях «цюгаўцы»Працуюць перад гледачамі рэдкімі,—Хай гэта ўсё я шмат разоў пабачыла,Яно мне не бліжэй за кветкі штучныя,З якіх душа — матыль апошні верасня —Не вып'е ані кропелькі святочнасці.Але пакуль зубры блукаюць між ялін,I недзе на сямі вятрах рыпіць вятрак,I недзе водзяць па дварах казу і Смех,Не скончыцца мая жывая Беларусь,I, пачуваю, здоўжыцца мой шлях зямны,Пакуль не наталюсяспраўджаным жыццём.СТАРЫМ СЯБРАММой пакой затапіла ізноўЦішыня — глыбіня залатая.Са старых вырастаю сяброў,Як з адзення дзіця вырастае.Так балюча і страшна, відаць,Толькі дрэвам, губляючым лісце.Лозам памяці не утрымацьГронкі прозвішч, любімых калісьці.Цішыня...Цішыня...ЦішыняУ душы заварушыцца востра.Ўсіх прыбіла да берага...Я —Ўсё шукаю свой ззяючы востраў.Са старых вырастаю сяброўТак жахліва —і так непазбежна...Мой пакой затапіла ізноўЦішыні залатое бязмежжа.* * *Перарасцём мы ўсе свае няшчасці,Як некалі—дзіцячыя хваробы:Спазнаюцца маланкавыя страсціI гордай адзіноты цяжкі вопыт.Перажывём смерць блізкіх і далёкіх.Мяжа пакут не перарэжа сэрца...Што ж застаецца ў нас, няверных богу,Каб выжыць?Жах прад смерцю застаецца.I на зямлі той жах ніхто не ўладныНі высушыць, ні выпіць дзікім мёдам...Жаданнем жыць ваўкі лякуюць раны.Жаданнем жыць лякуем мы самоту.I дай мне, божа, у апошнім крыкуСпасцігнуць сэнс зямной кароткай драмы:Хаця жаданне смерці — грэх вялікі,Але баяцца смерці — грэх таксама,I хай не боязь да пары загінуць,Не жах адплыць на невядомы бераг,А свет святла, куды калісь я знікну,Дасць мужнасць мнеі прабачаць, і верыць...