Читать «Гаспадар-Камень» онлайн - страница 38

Генрых Далідовіч

— I як табе язык не адсохне такое гаварыць! Пусціў у ход рукі. Залэпаў імі пад кажушком, каля яе сцёгнаў.

— Не лезь,— забараніла.

— Чаго ты, дурная, баішся? Нe з'ем жа,— даў рукам волю.

Пачала бараніцца. Абцягвала спадніцу ўніз, трымала за рукі.

— Не дзярыся! — задыхаўся ад барацьбы, маладога шалу, ад гарачыні яе цела.— Можа, i сёння яшчэ кусацца пачнеш?

— А ты не лезь абы-куды...

— Як гэта — абы-куды? Ці для другога каго беражэшся?

— Вот выдумляеш,— адказала,— Няма ў мяне нікога.

— Дык буду я? — прашаптаў ужо лагодна.— Добра?

— Уга, будзеш!

— Чаму не буду?

— Ды ты з Зосі вачэй не зводзіш. Ca мною толькі дзеля прыліку...

— От! — сказаў нібы пагардліва пра Зосю, а сам падумаў: «I бачыць жа ўсё, каб табе вочы павылазілі! І ўпартая, непадатлівая, хоць i горнешся!» — Ест там з каго вачэй не зводзіць!

— Не нагаворвай. А яна i праўда харошая.

— Ты не горшая.

— Уга,— не пагадзілася.— I яшчэ ест адно...

— Што?

— Я — гэта адно, а ты — зусім інакшае...

— Вот завялася! — яго начала разбіраць злосць, што яна гэтак стрымлівае яго рукі.— Хіба мы не роўныя? Абое ж людзі...

— Не! — не згадзілася.— Вы вунь хто, а мы... Мы — Чорныя...

— А хочаш, я вазьму цябе замуж?

— Уга! — усміхнулася.— Не будзе тое.

— Будзе. Абы я настояў. Але ж ты... Баішся во мяне.

— Я не баюся...

— Дык чаго рукі, лыч мне дзярэш?

— Дык ты ж робіш абы-што...

— Прыляпілася да слова! Я ж хачу, каб ты была мая. А ты не хочаш гэтага.

— Ну...— здаецца, ужо слабела ў супраціўленні, здавалася. Гарэла як у шале.— Гэта не адно...

— Адно!

— Пасля шлюбу толькі тое...

— Вот! — ускіпеў.— Старыя забабоны! Колькі я ведаю такіх, што i да шлюбу блізкія былі...

Нарэшце дабраўся да яе цела. Уздрыгнуў: якая ж яна палымяная! Як агонь. Адчуў: жыць не зможа, калі не зведае яе цела. Ён ужо колькі гадоў ведаў жанчын — i суседку-салдатку, якая цяпер вярнулася да сваix бацькоў, у Пруды, i Шлёмаву дачку, i малодшую пападзянку,— дык у ім ужо жыў мужчына.

— Не трэба, Уладачак,— начала прасіцца Вера.— Потым...

— Калі потым?— расшпіляў на ёй адзенне.— Усё «потым» ды «потым»...

Не зважаў на яе просьбы.

Верка заціхла. Замерла ў пацалунку. Здаецца, хліпала. Ён адпусціў яе на хвіліну, пачаў похапкам расшпільваць на сабе кажух. I ў гэтую хвіліну Вера нібы ўстрапянулася.

— Не! — цвёрда сказала.

«Не паспеў! — узлаваўся.—Усё, цяпер, як прачнулася, дык ужо не падпусціцца...»

Дзеля прыліку лашчыў яе далікатна, гаварыў цёплыя няшчырыя словы, але Вера была напагатове, больш такога, як раней, не дазваляла.

«Чорная! Дурная! Праклятая! — ідучы дадому, кляў у думках Веру.— Здаецца, ліпкая, хоць ты яе жыўцом глытай, але ўпартая i непадатная! Бачыш: спачатку да шлюбу з ёю ідзі, а тады ўжо на, бяры яе, еш! А яшчэ што хочаш? Але нідзе не дзенешся. Зграбу заўтра-паслязаўтра як міленькую... Трэба толькі менш цацкацца...»

7.

Відаць, мала калі бывае, каб усе ў Янкавінах уночы спалі. Заўсёды той-сёй i не стульвае вачэй. У каго малое дзіця, хто хворы, хто думае пра сваю бяду ці свае клопаты, хто ідзе красці — адным словам, у кожнага, хто не спіць, свой неспакой.

Апошнія ночы Мішук, Зосін бацька, гэтаксама бадзёрыўся: пільнаваў, калі ацеліцца карова. Іхняя Лялька была ўжо не маладая, але здурнела на старасць: тыя гады гуляла, бегала рана i рана цялілася — у лістапад, снежань ці сама вялікае ў студзень. А сёлета во якою парою яшчэ не прывяла цяля.