Што ўплывала, калі пачалаЯ пісаць беларускаю мовай?Канаванай парою пчалаНазапашвае ўзятак мядовы.Канаванай,Наспелай парой.Спела ў часе й маё шчыраванне...Сёння поклік настойлівы тойЯ акрэсліла б як павітаннеУсяго, што амыла душуI жывою вадою, і мёртвай.Перад істай, бадай, не зграшу,Як скажу:Змалку ведала цвёрда,ШтоЛюблю непаўторны свой родI яго анідзе не зракуся,Як бы лёс ні падгорчываў мёдПрыналежнасці да Беларусі.Давялося ж бо павандравацьМне й па розных дарогах няблізкіх:Свет умее ў палон сэрца браць,I вязніцай не стала калыскаМайго голасу ў свеце зямным.Дзячу долі за ўсе пуцявіны,Дзе жаўронкавы час, і савіныМяне моцніў вяртаннем маімУ ціхмяны мой край, да жытлаКаля шэрага поля й балота,Каб адчуць — зноў і зноў! — я маглаНаўзвышальную дзею тайнотыЎласнай злітнасці з гэтай зямлёй,З песні ейнае ладам смутлівым,З той адвечнай гаворкай, якойСвет шматстайняць і родныя Нівы(мая вёска, мае карані).Гадаванка палескае глебы,Я папросту не мела патрэбыЗ Музай мовай чужой гаманіць.Хоць даніну і я аддалаВершаваннем калісь па-расейску:Беларуская ж мова былаМіж "культурных",Бы й сёння,"Плебейской"...Гарда гэтая, можа, найбольшНа мой выбар тады паўплывала:Творства ўласнае стала маёйСталай формай пратэсту на боль,На знявагу, пахлебства, хлусню.Вопыт людства ды ўласны наш вопытПрымушаюць нас у глыбінюКожнай з'явы глядзець.Ўсякі клопатЧалавекана пэўнай зямлі,Ў пэўным часе ды ў пэўным суполліЁсць высілкам на той араллі,Дзе ўсёлюдская творыцца доля.Дасканаліць самога сябеАзначае спрыяць дасканаллюСвету цэлага, дзе зноў за даллюТолькі далеч пакліча цябе.Усміхаюцца людзі ў адказ,Калі часам з усмешкай зазначу,Што й падлогі мыццё нам аддзячыць,Калі мыем мы — не напаказ...Свет любові, ладу, чысцініВа ўзаемінах чалавечых,Свет павагі і дабрыні —Толькі ён можа дух наш увечніць.Як умела, стварала яго,Як пасільвала, як патрапляла.А які мне набытак з таго?Спадзяюся, ў сабе ўтаймавалаЯ хоць ноту гардыні зямной.Навучаюся не мітусіцца,Спакайнець, не ірвацца душойДа таго, што не можа тут збыцца.Як вучуся й дагэтуль святліцца,Дзякуй верным сябрам за цяплоНа жыццёвых пранозлівых проймах:Так хачу, каб ім вольна было!Каб Святло іх трымала ў абдоймах!1994ПАЛЁТ НАД ЖЫТАМ. УДОМАНіхто не дзівуеццалёту майму па-над жытам,Дый хто б дзіваваўся,калі анідзе ні істотыБязяюдна.Бязмоўна.Бязвеўна.Бязмежна разлітыСпакой ціхамірны.Ні тлуму, ані адзіноты.За полем даспелым,за хвойнікам срэбназялёнымМой дом, дзе ўсё - новае:сцены, і столь, і масніцы.Чакаюць у шафе расчыненайстроі-абновы.А свежая стружка ў куткутак духмяніць жывіцай!І босым нагам цёпла-цёплана жоўтай падлозе.І дыхаецца лёгка-лёгка:ну вось я і ўдома,Дзе ўсё навакола мянеі ўва мнепрайнялосяНарэшце-ткі сонцам,так з'яўленым,а невідомым...